Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі за акцыю ў Курапатах

Суд Менскага раёну пакараў штрафамі траіх маладафронтаўцаў, затрыманых 3 ліпеня каля рэстарана „Поедем поедим”, што знаходзіцца каля мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Яны былі прызнаныя вінаватымі ў дробным хуліганстве – артыкул 17. 1 і непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі – артыкул 23.4.

Па словах кіраўніка Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча, ён і астатнія асуджаныя з выракам не згодныя:

– Суд адбыўся па ліпавых пратаколах. Мы зладзілі невялічкі перформанс у Курапатах. Нас затрымаў брутальна АМАП, паклалі на падлогу ў машыне. Я толькі падчас суда даведаўся, што на мяне былі складзены два пратаколы па арт. 17. 1 і 23.4. Судзілі, прысудзілі 80 базавых штрафу. Буду абскарджваць, таму што не згодны. Ды і на судзе не было ніякіх доказаў таго, што мы камусьці непадпарадкоўваліся. Нават на відэа гэтага няма, але суддзя гэтага не ўлічыў.

Арцём Кляпец аштрафаваны таксама на 80 базавых велічыняў (2 тысячы 40 беларускіх рублей), а Віталь Трыгубаў  на 45 базавых (1127 рублёў 50 капеек). Чацвёрты затрыманы – Іларыён Трусаў быў вызвалены з міліцыі як непаўнагадовы. Але яго справа будзе разглядацца пазней, на паседжанні камісіі па справах непаўнагадовых.

„Агулам наш штраф выйшаў у 2 з паловай тысячы долараў за гэты перформанс супраць кабака на костках расстраляных”, – удакладніў  Дзяніс Урбановіч. Ён таксама сказаў, што да суду іх трымалі пад вартай. Спачатку ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі, а потым у міліцыі Менскага раёну. „Амаль суткі, і за ўвесь гэты час ні разу не пакармілі,” – сказаў Дзяніс Урбановіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *