Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Рыгор Пякарскі выйграў бронзу Сусветнай Універсіяды-2019

У Неапалі праходзіць Сусветная Універсіяда, дзе ў рамках плавальнага турніру беларус Рыгор Пякарскі заваяваў бронзавую ўзнагароду на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем. Спартсмен выйграў медаль з асабістым рэкордам

Настасся Шкурдай выйшла ў фінал на дыстанцыі 100 м батэрфляем юніёрскага чэмпіянату Еўропы па плаванні ў Казані. У паўфінальным заплыве беларуска паказала вынік 58,20 сек. Гэта лепшы час ў кваліфікацыі і новы юніёрскі рэкорд Еўропы.

Беларусы занялі 4-е месца на юнацкім ЧЕ па гандболе

Гандбалісты юнацкай (U-17) зборнай Беларусі спыніліся за крок ад п’едэстала гонару першынства Еўропы, якое завяршылася ў шведскім Гётэборгу. У паядынку за бронзавыя ўзнагароды беларусы ва ўпартай барацьбе саступілі аднагодкам з Ісландыі з лікам 29:30. Першая палова сустрэчы завяршылася ўнічыю – 16:16, а ў канцоўцы другой паловы паўночнікі здолелі вырваць перамогу і ў выніку занялі 3-е месца. Самым выніковым у складзе беларускай каманды стаў Аляксандр Пятровіч, які закінуў 8 мячоў, на гол менш у актыве Кірылы Самойла, які ўсяго закінуў 61 мяч і ўвайшоў у сімвалічную зборную гэтага турніру.

„Слован” павінен беларускаму трэнеру Эдуарду Занкаўцу больш за 75 000 еўра

Паколькі „Слован” прыняў рашэнне пакінуць КХЛ і вярнуцца ў чэмпіянат Славакіі, клубу з Браціславы трэба да 1 жніўня пагасіць даўгі перад былымі гульцамі і трэнерамі. Агульная сума доўгу каля 3 мільёнаў еўра. Чакаюць пагашэння даўгоў 60 хакеістаў клуба. Таксама „Слован” павінен і беларускаму трэнеру Эдуарду Занкаўцу, які ўзначальваў каманду ў сезоне-2017/18, 75 тысяч еўра. Кіраўніцтва каманды прапануе гульцам і трэнерам пагадзіцца на выплату часткі сродкаў у растэрміноўку, але дадзеная схема некаторых не задавальняе.

Кіраўнік ФІФА Джані Инфанціна прапанаваў пашырыць жаночы чэмпіянат свету да 32 каманд

Прэзідэнт ФІФА Джані Инфанціна задумаў шэраг рэформаў у жаночым футболе. Функцыянер, у прыватнасці, прапанаваў пашырыць жаночы чэмпіянат свету з 24 да 32 каманд, магчыма, пачынаючы з ЧС-2023. Инфанціна таксама ўнёс прапанову падвоіць прызавыя для ўдзельнікаў турніру і выплаты клубам, якія адпускаюць футбалістак на ЧС, паведамляе New York Times.

Беларускія валейбалісты згуляюць са Славеніяй у паўфінале кваліфікацыі Лігі нацый

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе згуляе са Славеніяй у паўфінале кваліфікацыі Лігі нацый. Матч адбудзецца сёння ў Любляне і пачнецца ў 21.30. Каманда пад кіраўніцтвам Віктара Бекшы на групавым этапе кваліфікацыі правяла два матчы. Перамога над Егіптам і параза ад Кубы дазволілі беларусам заняць другое месца ў групе В. Валейбалісты Славеніі упэўнена правялі папярэдні этап кваліфікацыі ў групе А, абыграўшы Чылі і Турцыю.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *