Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

“Botanic  Party” на былой сядзібе батаніка Уладзіміра Адамава

Віцебскі прадпрымальнік Максім Жукаў марыць зрабіць у вёсцы Вялікія Лётцы сапраўдны культурніцкі цэнтр для вяскоўцаў і гараджан. З гэтай мэтай ён упарадкоўвае закінуты будынак колішняй сядзібы знакамітага батаніка Уладзіміра Адамава і праводзіць там фэсты.

“Botanic  Party” – гэта ўжо другая імпрэза, якая адбылася на  тэрыторыі сядзібы.

Апрача канцэрту запрошаных музыкаў, ахвотныя маглі пасадзіць расліны ў памяць пра дзейнасць вядомага навукоўцы і паслухаць лекцыю краязнаўцы Аркадзя Падліпскага. На ягоную думку, Уладзімір Адамаў – выбітны вучоны, і ягонае імя можа стаць “фішкай” гэтых мясцін:

– Недзе ў канцы 19-га стагоддзя Уладзімір Адамаў пасадзіў на тэрыторыі сваёй сядзібы шыкоўны сад у Вялікіх Лётцах. І ён быў настолькі вядомы, што нават пасля Вялікай Айчыннай вайны сюды прыходзілі лісты з батанічных садоў усяго свету з прапановамі абмяняцца саджанцамі.

І да сёння ў вёсцы можна ўбачыць экзатычныя расліны, пасаджаныя Адамавым. Але сад прыйшоў у заняпад, калі ягоны гаспадар мусіў з’ехаць адсюль неўзабаве пасля прыходу савецкай улады.

Прадпрымальнік Максім Жукаў спадзяецца, што культурніцкая пляцоўка – адроджаная сядзіба Адамава – прыцягне сюды турыстаў і зробіць жыццё вяскоўцаў цікавейшым:

– Летась тут зачынілі і школу, і дзіцячы дом – апошнія рэшткі культуры знішчаюцца. Атрымліваецца, сядзіба Адамава стала новай культурніцкай пляцоўкай, і для мясцовых жыхароў, і для віцяблян. Тым болей, для жыхароў Вялікіх Лётцаў на ўсе мерапрыемствы ўваход свабодны.

Здавалася б, ініцыятыва новага гаспадара мусіла б быць шырока падтрыманай.  Але некалькі вяскоўцаў незадаволены тым, што давядзецца зносіць  пабудовы, самавольна ўзведзеныя на тэрыторыі сядзібы. А ўлады на дапамогу Максіму Жукаву не спяшаюцца. Прадпрымальнік мусіў звярнуцца ў пракуратуру, каб развязаць канфлікт і  далей развіваць ідэю культурніцкага цэнтру.

Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *