Сытуацыя з пастаўкамі ў Беларусь няякаснай нафты з РФ прывяла да зьніжэння экспарту прадукцыі прадпрыемстваў канцэрну «Белнафтахім» на 800 млн даляраў. Пра гэта заявіў у нядзелю ў этэры тэлеканалу «Беларусь 1» міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты.