Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У выніку навальніцы пацярпелі Берасцейшчына і Гомельшчына

Паводле аператыўных звестак МНС, з прычыны парываў ветру 13 жніўня (да 20 м/с) пацярпелі 19 населеных пунктаў у Берасцейскім, Іванаўскім, Кобрынскім і Пінскім раёнах Берасцейскай вобласці. Пашкоджаны дахі шасці жылых дамоў, 65 сельскагаспадарчых будынкаў, будынка сельскага Савета і 73 гектараў лесанасаджэнняў. Зафіксавана 67 выпадкаў падзення дрэў на праезныя часткі і прыватныя падворкі. Работнікамі МНС і спецыялізаванымі службамі (ЖКГ, ДРСУ, дарожна-эксплуатацыйнымі прадпрыемствамі) праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы дрэў, якія ўпалі.

Электразабеспячэнне населеных пунктаў і аб’ектаў не парушалася. Падзенні дрэў зафіксаваны ў Берасцейскім (32 выпадкі), Кобрынскім (8), Іванаўскім (25) Пінскім (2) раёнах. Затрымак ў руху транспарту не адбылося. Для распілоўкі дрэў прыцягваліся 21 адзінка тэхнікі, 69 чалавек, з іх 8 адзінак тэхнікі, 24 работнікі МНС (для распілоўкі 8 дрэў), 13 адзінак тэхнікі, 45 чалавек спецыялізаваных службаў (ЖКГ, ДРСУ, дарожна-эксплуатацыйныя прадпрыемствы).

З прычыны праходжання навальнічнага фронту на тэрыторыі Гомельскага раёна было парушана электразабеспячэнне 39 населеных пунктаў, 17 малочна-таварных ферм, 12 зернесушыльных комплексаў і 269 трансфарматарных падстанцыі. Пацярпелі (адключаліся ад электразабеспячэння) населеныя пункты ў трох сельсаветах Гомельскага раёна.

Па стану на 8 гадзін 14 жніўня без электраэнергіі заставаліся 16 населеных пунктаў Гомельскага раёна. Працавалі 15 аварыйных брыгад РЭС, 1 генератар МНС і 5 генератараў іншых арганізацый, якія забяспечвалі функцыянаванне пяці малочна-таварных ферм і аднаго зернесушыльнага комплексу. Як мяркуецца, прычына адключэння электразабеспячэння – падзенне дрэў на лініі электраперадач. Пацярпелых няма. Затрымак ў руху транспарту не зафіксавана.

zviazda.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *