На саміце «Вялікай сямёркі» Макрон паспрабуе адгаварыць ад «гандлёвых войнаў»
У францускім Біярыцы ў суботу пачалася сустрэча лідэраў сямі сусьветных дзяржаваў. Удзельнікі саміту «Вялікай сямёркі» — Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя і Японія. Форум працягнецца да панядзелка.