Корж узяў Менск. Паглядзіце, як тысячы фанатаў беларускага рэпэра зьбіраюцца на канцэрт
На выступ сьпевака з Лунінца прадалі больш за 30 тысяч квіткоў. Фанаты з усёй Беларусі і нават суседніх краінаў сабраліся каля стадыёну «Дынама» за некалькі гадзін да пачатку канцэрта. Кажуць, некаторыя нават ночылі, каб заняць лепшыя месцы.