Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Футбол. Эстонія – Беларусь – 1:2

Футбольная зборная Беларусі правяла свой першы афіцыйны матч пад кіраваннем трэнера Міхаіла Мархеля. У Эстоніі ў адборавым матчы чэмпіяната Еўропы Беларусь перамагла дружыну гаспадароў – 2:1.

Першы тайм быў не асабліва багаты на падзеі і на гульнёвыя фарбы. Прайшоў ён з пераменай ініцыятывы, але па-сапраўднаму голавых момантаў амаль не было. Міхаіл Мархель значна абнавіў шэрагі зборнай, таму цікава было паглядзець як выявяць сябе маладыя хлопцы на міжнародным роўні. Варта яшчэ адзначыць беларускіх заўзятараў з нацыянальнымі сцягамі на трыбунах.

Другая палова сустрэчы выдалася досыць яркай. Спярша прыгожы гол забілі беларусы – капітан каманды Ігар Стасевіч выканаў класны навес, а абаронец Мікіта Навумаў галавой „прашыў” галкіпера эстонцаў. Аднак эйфарыя не давяла да дабра нашу каманду. Вельмі хутка гаспадары поля скарысталіся правалам абароны Беларусі і параўнялі лік.

Выхад на замену маладога Івана Бахара істотна ажывіў атаку Беларусі. Некалькі разоў эстонцаў ратавалі штанга і папярэчына. І ўсё ж у даданы час беларусы дамагліся вікторыі. Камбінацыю, якую пачаў Стасевіч, прадоўжыў прастрэлам Матвейчык, а яшчэ адзін рэзервіст Максім Скавыш завяршыў, пратыкнуўшы ў падзенні мяч у сетку. Гэта здарылася ўжо ў даданы час. Першая і заслужаная перамога Беларусі ў бягучым еўраадборы.

Беларусь выступіла ў матчы такім складам: Гутар — Матвейчык, Паліцевіч, Навумаў, Палякоў — Яблонскі, Маеўскі — Кавалёў (Скавыш, 76), Драгун, Стасевіч — Сігневіч (Бахар, 64).

У іншым матчы гэтай групы Германія прымала Нідэрлянды, выйгравала цягам гульні 1:0, але ўсё ж саступіла „аранье” – 2:4

Турнірнае становішча ў групе С: 1. Паўночная Ірляндыя – 12 ачкоў (4 матчы), 2. Германія – 9 (4), 3. Нідэрлянды – 6 (3), 4. Беларусь – 3 (5), 5. Эстонія – 0 (4). 

Лідар групы G дружына Польшчы зазнала першыя страты ачкоў, прайграўшы на выездзе Славеніі – 0:2

Беларускае Радыё Рацыя 

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *