Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ выступіла з заявай

Апошнім часам службовымі асобамі, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў краіне, у прыватнасьці спадарамі Аляксандрам Лукашэнкам і Сяргеем Румасам, робяцца заявы аб тым, што дзяржаўнымі структурамі таемна ад беларускага народу праводзіцца праца з адпаведнымі структурамі Расейскай Федэрацыі па праграме рэалізацыі так званай “саюзнай дамовы” 1999 года (незаконнай, антыканстытуцыйнай, не прызнанай нікім ў сьвеце).

З боку Расеі гэтыя дзеяньні выкліканыя імкненьнем цяперашняга прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна захаваць бестэрмінова сваю ўладу ў Крамлі, бо ў наступных прэзыдэнцкіх выбарах 2024 года ён па закону балатавацца больш ня можа. Тым часам паглынаньне Беларусі на падставе антыканстытуцыйнай не прызнанай дамовы 1999 года дасьць магчымасьць фармальна стварыць нібыта іншы беларуска-расейскі суб’ект міжнароднага права, а значыць Пуцін зможа працягнуць сваю прэзыдэнцкую кар’еру, выбіраючыся на прэзыдэнта ў нібыта новым суб’екце права. У выніку ў Маскве і Менску за зачыненымі дзьвярыма, схавана ад грамадзтва зноў творыцца антыбеларуская задума.

Выкарыстоўваюць модныя тэрміны: “дзьве краіны – адзін рынак”, “дарожная карта” і г.д., каб схаваць сутнасьць – поўнае падначаленьне эканомікі краіны Маскве. Гэта прадугледжвае функцыянаваньне адзінага прававога рэгуляваньня, і значыць аднаго заканадаўчага цэнтру. Таму зразумела, што вядзецца праца па ліквідацыі сувэрэннага права Беларусі кіраваць сваім гаспадарчым жыцьцём і, адпаведна, настане канец існаваньню Беларусі як сувэрэннай дзяржавы.

Гэтыя дзеяньні вядуцца на фоне сістэмнага пагаршэньня эканамічнай сытуацыі ў краіне, калі нарастае стратнасьць суб’ектаў гаспадараньня іх няздольнысьць вяртаць крэдыты і разьлічвацца па запазычанасьцях — набліжаецца фінансава-крэдытны крызіс. Выглядае, што вышэйшыя службовыя асобы вырашылі ліквідаваць сувэрэнны статус Беларусі, каб схавацца ад адказнасьці за сваё дрэннае кіраваньне ў сувэрэннай Беларусі пасьля абрушэньня эканомікі краіны.

Нагадаем. Беларусь зьяўляецца незалежнай дзяржавай, суб’ектам міжнароднага права. Асноўныя, галоўныя нормы, якія вызначаюць прынцыпы фуцкцыянаваньня незалежнай беларускай дзяржавы замацаваныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй ( артыкулам 3) галоўным носьбітам ўлады ў Рэспубліцы Беларусь зьяўляецца Беларускі народ. У адпаведнасьці зь дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дзеяньні асоб накіраваныя на падрыў сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь вызначаюцца як цяжкія злачынствы і перасьледуюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У той жа час пагаршэньне эканамічнай сытуацыі адбываюцца ў Расейскай Федэрацыі, дзе таксама набліжаюцца абвальныя працэсы ў эканоміцы адначасна з узрастаньнем агрэсіўных ваенных дзеяньняў з боку Расеі адносна іншых суверэнных дзяржаў і задушэньне грамадзянскіх правоў і свабод у самой Расейскай Федзрацыі. Таму пры панаваньні расейскіх парадкаў у Беларусі замест інвэстыцый і разьвіцьця эканомікі пасунецца крымінал, рэйдэрскія захопы, узрасьце карупцыя.

Мы вызначаем дзеяньні тых службовых асобаў Беларусі як антыканстытуцыйныя, што супярэцяць жыцьцёвым інтарэсам беларускага народа. Мы заклікаем іх спыніць гэтыя дзеяньні, каб засьцерагчы беларускі народ ад трагічных наступстваў, а сябе ад адказнасьці.

Мы нагадваем, што дзеяньні па ліквідацыі суверэнітэту дзяржавы зьяўляюцца цяжкім дзяржаўным злачынствам, якое ня мае тэрміну даўнасьці. У гэтым выпадку адказнасьць незваротная і пакарэньне непазьбежнае.

Мы заклікаем беларусаў праявіць нацыянальную, салідарную грамадзянскую актыўнаць і супраціў здрадзе дзеля абароны Незалежнасьці Бацькаўшчыны. Нашая задача спыніць здрадніцкія дзеяньні непрыяцеляў Беларусі, дамагчыся ўсталяваньня ў краіне легітымнай беларускай улады. Нельга дапусьціць здачы суверэнітэту Беларусі нелегітымнай ўладай і захопу краіны крамлёўскім гэбоўскім крыміналам.

Хопіць здрады. Хопіць дыктатуры. Хопіць рабаваньня і зьдзеку над Беларускім народам.

Жыве Беларусь!

Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ. 8 верасьня 2019 г. (Старшыня Партыі Зянон Пазьняк)

Тэкст арыгінала

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *