Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Беларусі ўзмоцняць работу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў

У Беларусі ўзмоцняць работу па вяртанні гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта тэма абмяркоўвалася 19 верасня ў Міністэрстве замежных спраў на пасяджэнні Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, паведамілі ў прэс-службе МЗС.

У час пасяджэння члены камісіі з удзелам шырокага кола запрошаных экспертаў абмеркавалі праблему перамешчаных з мінскіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, што апынуліся ў іншых краінах, і адзначылі важнасць своечасовага напаўнення зацікаўленымі і адказнымі ўстановамі Беларусі базы даных інтэрнэт-партала „Вяртанне”.

„Удзельнікі мерапрыемства далі некалькі рэкамендацый па актуалізацыі дзейнасці камісіі і прапанавалі новыя напрамкі яе работы, у тым ліку па ўстанаўленні ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі”, – расказалі ў МЗС.

Закраналася пытанне аб наглядзе і падтрыманні ў належным стане месцаў пахавання за мяжой вядомых беларусаў, абмеркаваны магчымыя меры па іх добраўпарадкаванні.

Камісія была створана ў 2009 годзе пры Савеце Міністраў. Яна вызначае прыярытэтныя напрамкі і формы дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі краіны. Камісія можа ўносіць ва ўрад адпаведныя прапановы, а таксама забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых юрыдычных асоб у гэтай сферы. У склад органа ўваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў, культуры, інфармацыі і фінансаў, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі, Беларускага фонду культуры.

belta.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *