Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Паўнамоцны амбасадар Беларусі з візітам на Беласточчыне

Культура беларусаў Падляшша з’яўляецца складнікам на які беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва звяртае асаблівую ўвагу.

На Беласточчыне з візітам знаходзіцца Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Рэспубліцы Польшча Уладзімір Чушаў. У суботу ён наведае ўрачыстасці з нагоды юбілею Ліцэя з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы, каб павіншаваць вучняў і настаўнікаў:

– Збіраюся я таксама і ўжо віншую загадзя і наш ліцэй у Гайнаўцы з 70-годдзем. У суботу планую там таксама ўдзельнічаць. 

Ужо ў нядзелю ў Беластоку дыпламат Уладзімір Чушаў будзе прадстаўляць беларускую культуру разам з артыстамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы, якія запрошаныя на тэатральны фестываль „Напрамак Усход”:

– Будзе тут у гасцях, а трошачкі ў гасцях, трошачкі ў сябе дома і наш Нацыянальны беларускі драматычны тэатр  імя Янкі Купалы. Яго ачольвае зараз былы амбасадар Беларусі ў Польшчы спадар Павел Латушка, які потым працаваў і ў Францыі нашым амбасадарам, і ў ЮНЕСКА быў прадстаўніком і міністрам культуры. Зараз у рамках юбілею, будзе 100 гадоў тэатру ў наступным годзе, дасць наш знакаміты нацыянальны тэатр спектакль „Пінская шляхта”.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Янкі Купалы наладжвае супрацоўніцтва з калегамі ў Польшчы. Адпаведныя перамовы вядуцца не толькі ў Беластоку, але таксама ў Любліне ды Бялай-Падляскай.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *