Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Латвія электрыфікуе чыгунку ў напрамку Беларусі

Латвія плануе да 2023 года завяршыць электрыфікацыю чыгункі ў напрамку Беларусі, паведаміў міністр зносін Латвіі Таліс Лінкайтс на палях Беларускага транспартнага тыдня, перадае БЕЛТА.

„Нас радуе грузапаток з Беларусі, і мы імкнемся да ўдасканалення аказання паслуг. Вядзецца праца над электрыфікацыяй чыгуначнай лініі ў напрамку Беларусі, каб па завяршэнні праекта ў 2023 годзе наш сэрвіс стаў хутчэй і зручней і для грузаперавозчыкаў, і для пасажыраў”, – сказаў Таліс Лінкайтс.

Паводле яго слоў, цяпер з Беларусі ў Латвію ходзяць два пасажырскія цягнікі: Менск – Рыга і Кіеў – Менск – Вільня – Рыга. „Абодва цягнікі запатрабаваныя, і мы бачым, што ў летнім сезоне ёсць магчымасць павялічыць колькасць цягнікоў у кірунку Беларусь – Латвія, – адзначыў міністр. – Кантэйнерны экспрэс-цягнік Рыга – Менск, пушчаны ў пачатку 2018 года, таксама паказаў сваю канкурэнтаздольнасць. Грузаўладальнікі атрымалі магчымасць рэгулярна дастаўляць груз па чыгунцы на працягу 22 гадзін, карыстацца паслугамі палегчанага перасячэння мяжы і электроннай транспартнай накладной”.

Таліс Лінкайтс перакананы, што патэнцыял перавозак паміж Менскам і Рыгай ў будучыні будзе толькі расці ўслед за развіццём Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку „Вялікі камень”. „У кантэксце індустрыяльнага парку „Вялікі камень” мы бачым вялікі патэнцыял для падаўжэння новага Шаўковага шляху ў рэгіён Паўночнай Еўропы на базе трохбаковага супрацоўніцтва паміж Латвіяй, Кітаем і Беларуссю”, – дадаў ён.

zviazda.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *