Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Кангрэс Міжнароднага ПЭН-клуба занепакоены працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы

 Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба на 85-м штогадовым кангрэсе, які адбываецца ў Маніле (Філіпіны) 1—5 кастрычніка, выказала занепакоенасць працяглай стыгматызацыяй беларускай мовы ў Беларусі, дзе ўлады ўжо амаль тры дзесяцігоддзі імкнуцца замацаваць дамінаванне рускай мовы.

„Некалькі гадзін таму 85-ты кангрэс Міжнароднага ПЭНа прыняў прапанаваную Беларускім ПЭНам рэзалюцыю адносна беларускай мовы. Мы вельмі добра разумеем: на рэзалюцыі праца не заканчваецца, а толькі пачынаецца. Беларускі ПЭН у кансорцыуме з іншымі беларускімі арганізацыямі працуе над супольнай кампаніяй па адвакатаванні беларускай мовы. І тут такая падтрымка [кангрэса] нязвыкла істотная, бо часта менавіта знешні інтарэс дазваляе заставацца ў тонусе інтарэсу ўнутранаму — на ўсіх узроўнях. А перадусім мы вельмі ўдзячныя ПЭНам Амерыкі, Украіны, Польшчы, Эстоніі, Латвіі і Санкт-Пецярбурга, якія падтрымалі нашу рэзалюцыю на самым пачатку (для вылучэння на галасаванне кангрэса). Таксама дзякуй вялікі тэлеканалу „Белсат” і ўсяму кансорцыуму арганізацый кампаніі „Беларускамоўныя” за супрацу і дапамогу ў рабоце над рэзалюцыяй”, — пракаментавала падзею старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

У закліку Беларускага ПЭН-цэнтра адзначаецца, што ўлады цураюцца беларускай мовы. На афіцыйным узроўні ўсе законы напісаныя па-руску. Абмяжоўваецца доступ да адукацыі на беларускай мове: толькі 13% вучняў навучаюцца па-беларуску, а ў краіне няма ніводнага ўніверсітэта з беларускай мовай выкладання. У Беларусі 85% кніг выдаюцца па-руску.

У той жа час тэлеканал „Белсат” не можа платна прасоўваць уласны відэакантэнт на сваіх жа YouTube-каналах, бо Google Ads не падтрымлівае беларускай мовы. Гэта сур’ёзна ўплывае на эфектыўнасць спробаў пашырэння глядацкай аўдыторыі ды распаўсюду пэўнай і спраўджанай інфармацыі, адзначаюць аўтары рэзалюцыі.

Асамблея дэлегатаў Міжнароднага ПЭН-клуба заклікае беларускія ўлады дзейнічаць згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які заканадаўча замацаваў статус беларускай мовы як дзяржаўнай, а Google ды іншыя інтэрнэт-платформы прызнаць беларускую мову і забяспечыць беларусам магчымасць выказвацца і свабодна камунікаваць з прадстаўнікамі ўласных супольнасцяў ды іншымі людзьмі на беларускай мове.

Поўны тэкст рэзалюцыі змешчаны на сайце Беларускага ПЭН-цэнтра.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *