Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Творчая сустрэча з Грэтай Рутбёль і Ёргенам Гасілеўскі (Швецыя)

16 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае аматараў скандынаўскай літаратуры на сустрэчу з шведскімі гасцямі. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. Багдановіча, 13) пройдзе сустрэча з дзіцячай пісьменніцай Грэтай Рутбёль і паэтам і раманістам Ёргенам Гасілеўскі. Акрамя пытанняў уласнай творчасці, госці распавядуць пра дзейнасць Шведскага саюза пісьменнікаў, у кіраўніцтва якога яны ўваходзяць.

Грэта Рутбёль (н.1956), старшыня Шведскага саюза пісьменнікаў: “Літаратурная агенцыя піша пра мяне так: “Грэта Рутбёль доўгія гады працавала спявачкай, а цяпер піша дзіцячую літаратуру, спецыялізуючыся на вершах-песнях і папулярных дзіцячых энцыклапедыях. Дасціпнасць і арыгінальнасць – адзнакі яе фірмовага стылю”. Але пачынала я з раману, тады мне было дваццаць пяць. Цяпер я – аўтарка трыццаці кніжак для дзяцей. Я перакананая, што мы можам распавядаць дзецям пра ўсе аспекты рэчаіснасці, найважнейшае пытанне ў тым, як гэта рабіць. Смерць – адна са з’яваў, пра якую мы абавязаны казаць таксама”.

Ёрген Гасілеўскі (н.1961), сябра Рады Шведскага саюза пісьменнікаў.

Ёрген Гасілеўскі пачынаў як музыка і мастак, але з 1980-х перайшоў на паэзію і прозу. У сваіх дзесяці паэтычных кнігах ён шукае ўласны спосаб самавыяўлення наўзбоч спосабаў традыцыйных. Ягоны апошні па часе раман Hastigheten (“Хуткасць”) прысвечаны зверствам падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Асноўныя пытанні тут, хто мае права пісаць пра гэта, чым мы мусім кіравацца і як мы павінны пра гэта пісаць. Гэта галоўныя эстэтычныя выклікі для сучаснай літаратуры, на якіх ён хацеў бы спыніцца.

Месца: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. Багдановіча, 13)

Час: 16 кастрычніка, 19:00.

Уваход вольны!

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *