Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Кандрусевіч: Беларускае грамадства сутыкаецца з маральнымі праблемамі

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 28 кастрычніка адзначыў імяніны ў менскім архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі набажэнствам падзякі за 30 гадоў біскупскага служэння.

Павіншаваць каталіцкага іерарха з юбілеем служэння прыйшлі прадстаўнікі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, мусульманскай супольнасці і лютэранскай царквы, дзяржаўных органаў. Да імпрэзы далучыўся апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтар і шматлікія вернікі.

Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў гісторыю свайго святарскага паклікання, расказаў пра гады служэння ў Гародні, Менску, Маскве і вяртанне ў беларускую сталіцу, дзе ён ачоліў галоўную дыяцэзію краіны.

Нагадаўшы аб цяжкасцях, з якімі мясцовы касцёл сутыкаўся ў мінулым, кіраўнік беларускага епіскапату адзначыў, што і сёння яму стае праблем. Сярод іх невялікая колькасць касцёлаў у буйных гарадах – «абласных і асабліва ў Менску», малая колькасць святароў, а таксама падзенне колькасці святарскіх пакліканняў.

«Таксама мы не да канца вырашылі праблемы ў адносінах з дзяржавай, – канстатаваў Кандрусевіч. – У нас не падпісаны канкардат, ці пагадненне паміж Беларуссю і Ватыканам. У нас не падпісана таксама пагадненне паміж Канферэнцыяй біскупаў і дзяржавай, што проста ганіць развіццё нашых адносінаў на гэтым шляху».

«Акрамя гэтых і іншых шматлікіх праблем, можа, найперш галоўнымі з’яўляюцца маральныя праблемы, з якімі сутыкаецца наша грамадства. Мы бачым крызіс сямʼі, бачым, як ідэалогія гендара бульдозерам урываецца ў нашае жыццё. Святы айцец папа Францішак сказаў, што гэта ідэалагічная каланізацыя. У школах некаторых сёння ўжо ёсць такі факультатыў. Факультатыў, але ён ёсць. Што з гэтага вырасце? Бог стварыў не »яно«, не кагосьці там невядомага полу, а мужчыну і жанчыну. І калі яны кажуць, што гэта гендарная роўнасць, гэта не так, гэта падмена паняццяў. Ёсць роўнасць асоб – мужчын і жанчын. Касцёл стаіць за гэтую роўнасць», – падкрэсліў ён.

Апрача таго, сказаў каталіцкі іерарх, на змену афіцыйнай атэістычнай палітыцы, што панавала ў СССР, прыйшоў атэізм, у цэнтры якога культ матэрыяльных каштоўнасцяў. «Сёння даляр каштуе больш за веру. У гэтым наша трагедыя, трагедыя свету ў цэлым. Нам трэба ўчыніць усё, каб змяніць гэтую сітуацыю», – лічыць старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Мітрапаліт Кандрусевіч папрасіў прабачэння «ва ўсіх, каго, можа, пакрыўдзіў за 30 гадоў служэння сваімі ўчынкамі», але ён падкрэсліў: усё, што было зроблена, рабілася ім «дзеля стварэння касцёла».

Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй і трыма дыяцэзіямі – Віцебскай, Гарадзенскай і Пінскай. Паводле статыстычных звестак за 2013–2016 гады, апублікаваных на партале касцёла, да каталіцкай веры сябе адносяць больш за 1,4 млн грамадзян краіны, абʼяднаных у 486 парафій. Сярод іх прыблізна 10 тыс. грэка-католікаў.

БелаПАН

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *