Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Гародні згадалі рэпрэсаваных паэтаў мінулага стагоддзя

У рамках моўных курсаў „Мова Нанова Гародня” ўдзельнікі падрыхтавалі і дэкламавалі іх творы па выбары, а таксама напісалі дыктоўку з тэксту Міхася Зарэцкага.

Кажа вядоўца курсаў Вераніка Комар:

– Узгадалі тых паэтаў, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 па 30 кастрычніка 1937 года. Узгадалі наступным чынам: чыталі вершы загадзя падрыхтаваныя, успаміналі некаторыя звесткі пра іх, бо цяпер што мы можам зрабіць акрамя таго, што памятаць, чытаць іх. Мы больш нічога не можам зрабіць, таму на гэтым і спыніліся.

У кастрычніцкую ноч 1937 года было расстраляна „наступнікамі Фелікса Дзяржынскага” больш за сто беларускіх літаратараў. Амаль вынішчылі «пад корань» літаратурны і навуковы патэнцыял Беларусі. Далучыўся да вечарыны памяці гарадзенцаў у курсах „Мова Нанова” паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, які таксама прэзентаваў ім сваю новую кнігу вершаў „Школа Травы”.

Кажа паэт:

– Эмоцыі, якія рэальна мяне чапляюць, што мне баліць, што мяне радуе. Хоць прыхільнікі так бы мовіць фірмовага Хадановіча таксама тут знойдуць і зубаскальства, і іронію, і стаянне на вушах. Толькі зрабілася больш ідэйным, ці як, паболела нейкіх вартасцяў, якія я адкрыта артыкулюю.

Апрача кнігі Андрэй Хадановіч выканаў некалькі папулярных замежных песень ва ўласным перакладзе пад гітару. А кніга „Школа Травы” выйшла ў серыі „Бібліятэка часопіса „Дзеяслоў”. „Школа Травы” – гэта не кніга рэцэптаў, як заўважыў аўтар. Трава ў вобразах паэта мае несмяротную сілу, да якой цягнецца чалавек, дасягнуўшы „экватара” свайго жыцця.

 

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *