Затрыманні ў Курапатах
У Бараўлянскае аддзяленне міліцыі завезлі 6 чалавек.
Журналіст Дзяніс Івашын паведаміў ў сваім фэйсбуку, што ўвечары 3 лістапада адбыліся затрыманні актывістаў Варты абароны Курапатаў.
Зьміцер Казакевіч (кандыдат у дэпутаты так званай Палаты прадстаўнікоў) намагаўся патрапіць на сустрэчу з сваімі патэнцыйнымі выбарнікамі, ахова адрэагавала вельмі жорстка і не прапусціла яго на тэрыторыю.
У Бараўлянскім аддзяленні міліцыі зараз знаходзяцца: Зьміцер Казакевіч, Валер Рабцаў, Дзяніс і Максім Урбановічы, Іларыён Трусаў, Віталь Трэгубаў. Затрыманы Валер Рабцаў зьяўляецца даверанай асобай Зьмітра Казакевіча.