Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Дзяніс Урбановіч: Якія гэта дэмакратычныя выбары, калі збіваюць кандыдата

Актывісты Маладога Фронту і Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якія 3 лістапада, пасля адзначэння Дзядоў, былі брутальна затрыманыя побач з рэстаранам „Поедем поедим” каля мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах, збіраюцца накіраваць заявы ў следчыя органы на дзеянні супрацоўнікаў сілавых структураў.

Як падкрэсліў на адмысловай прэсавай канферэнцыі ў Менску кіраўнік Маладога Фронту Дзяніс Урбановіч, сярод 6-ці затрыманых і збітых былі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Зміцер Казакевіч і непаўнагадовы Іларыён Трусаў.

Па словах Дзяніса Урбановіча, паказальна, што гэтыя неабгрунтавана жорсткія дзеянні адбыліся падчас выбарчай кампаніі:

– Закінулі мяне ў „бусік”, заціснулі шыю, парушыўшы старую траўму, якую я атрымаў на абароне Курапатаў яшчэ ў лютым. Тады таксама ў мяне быў удар шыйных пазванкоў. А зараз у мяне вывіх шыйных пазванкоў. Яны мне выкруцілі галаву. Я мог бы застацца інвалідам. Акрамя таго яны ўзялі ўсе паперы са шпіталя, каб я не ведаў, які ў мяне дыягназ і што са мной. Я хачу звярнуцца да АБСЕ і да тых замежных назіральнікаў, якія прыехалі сюды, каб яны не згаджаліся, што ў нас прайшлі дэмакратычныя, чыстыя выбары. Выбары не могуць у нас быць чыстымі, пакуль збіваюць актывістаў, кандыдатаў у дэпутаты, абаронцаў Курапатаў, наносяць калецтвы.

Чацвёра з затрыманых ужо 4 лістапада былі вельмі аператыўна пакараны Менскім раённым судом. Самы вялікі штраф – 65 базавых велічыні – гэта 1657 рублёў 50 капеек, атрымаў Дзяніс Урбановіч. Яго брат Максім Урбановіч аштрафаваны на 20 базавых ці 510 рублёў. Валер Рабцаў і Віталь Трыгубаў атрымалі па 40 базавых ці 1020 рублёў. Ніхто з іх віны не прызнаў. Яны маюць намер абскардзіць гэтае судовае рашэнне.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *