Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Аляксей Канстанцінаў: Дзеці з інваліднасцю маюць вялікія праблемы з адукацыяй

20 лістапада адзначаецца 30-годдзе Канвенцыі аб правах дзіцяці. У Беларусі яна ўступіла ў сілу ў 1990 годзе. Але ў некаторых момантах яна не выконваецца: а менавіта ў дачыненні да дзяцей з інваліднасцю і іх магчымасці атрымоўваць адукацыю.

Так, згодна з пастановай №128 Міністэрства аховы здароўя, існуе пералік паказанняў і проціпаказанняў, на падставе чаго псіхолага-медыка-педагагічная камісія (ПМПК) вырашае адукацыйны маршрут для дзіцяці з інваліднасцю. Праблема ў тым, што гэты маршрут ніколі не распрацоўваецца індывідуальна.

Кажа Аляксей Канстанцінаў, прадстаўнік цэнтру праблем дзіцячага развіцця “Леванія”:

– Камісія выдаткоўвае на дзіця 10-20 хвілін і гавораць: калі ў вас такі дыягназ, то вам трэба або так, або так. І гэта ў лепшымі выпадку, калі яны нешта прапаноўваюць выбраць бацькам. Звычайна яны ставяць перад фактам – вам туды. Не згаджаецеся – вам горш будзе. Гэтае дзіцё, як нейкі суб’ект, яно губляецца. І ў нас фактычна адукацыйная сістэма глядзіць на дзіця як на нейкае цела з дэфектамі.

А гэта дыскрымінацыя і парушэнне нормаў Канвенцыі, адзначае Аляксей Канстанцінаў. Акрамя гэтага існуе яшчэ дзве вялікія праблемы. Першая — гэта адсутнасць фінансавання, каб аплаціць педагогам павышэнне кваліфікацыі ў дачыненні да працы з дзецьмі з асаблівасцямі. А другая — гэта адсутнасць саміх адукацыйных методык для такіх педагогаў.

– Дзяржава не зацікаўлена ў ніякай матывацыі і стымуляцыі тых спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі, якія маюць асаблівасці развіцця. І далей мы атрымлівае па ланцугу спецыялістаў, якія кепска працуюць, якія выводзяць дзяцей не на максімальна магчымы для іх узровень, а бяруць па ніжняй планцы іх магчымасці, гэта ў лепшым выпадку, калі дзіцёнку ўдаецца прабіцца праз усе гэтыя перашкоды.

Усё гэта з’яўляецца цэлым наборам бар’ераў. І на гэта цэнтр “Леванія” звяртаў увагу ў альтэрнатыўнай справаздачы па таму, як імплементуюцца нормы Канвенцыі аб правах дзіцяці ў Беларусі.

Кася Манюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота з ФБ Аляксея Канстанцінава

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *