Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Здраднік выдаў паплечніка Кастуся Каліноўскага

У XIX стагоддзі сярод беларусаў, як і сёння, былі здраднікі. Адзін з іх — стараста Мацвей Макарэвіч, магіла якога знаходзіцца на могілках недалёка ад царквы ў вёсцы Азярніца Слонімскага раёна.

Магіла здрадніка Макарэвіча каля Азярніцкай царквы

Макарэвіч выдаў царскім войскам некаторых паўстанцаў 1863 года, у тым ліку аднаго з кіраўнікоў паўстання на Гарадзеншчыне — Карла Масальскага, які ваяваў у атрадзе Ісідара Лукашэвіча. Карл Ксаверавіч Масальскі быў родным дзядзькам па маці  заснавальніка Слонімскага краязнаўчага музея Язэпа Стаброўскага.

Сельскі стараста вёскі Азярніца Слонімскага павета Макарэвіч выдаў Карла Масальскага, Уладзіміра Зельміца і Людвіга Ёча (Йоча) царскім карнікам. Першых двух хутка расстралялі, а Карла Масальскага прывезлі ў Слонім. Закутага ў кайданы яго пасадзілі ў драўляную клетку, паставілі яе на воз і вазілі напаказ па ўсім горадзе. Наперадзе ішоў атрад узброеных салдат пад камандай воінскага начальніка. Барабаншчыкі білі ў барабаны. Жыхары Слоніма з жахам глядзелі на гэтае відовішча. Нарэшце, Карла Масальскага правезлі па Студэнцкай вуліцы, павярнулі на Маставую вуліцу (цяпер яна носіць імя Янкі Купалы) і спыніліся каля моста праз раку Шчару.

На балоце стаяў закопаны слуп, да якога падвялі Карла Масальскага. Яго хацелі прывязаць да слупа і завязаць вочы, але ён адмовіўся.

Салдаты выстраіліся і па камандзе начальніка ўзялі вінтоўкі і трымалі іх напагатове. Масальскі глядзеў проста на салдат. Начальнік выцягнуў шаблю з ножнаў і падаў каманду:

—Рота, плі!

Салдаты не стралялі. Іх бянтэжыў і палохаў позірк паўстанца. Раз’юшаны начальнік закрычаў:

—Сволачы, страляйце! А не дык вас саміх пастраляю!

Салдаты выстралілі амаль усе ўверх. Толькі адна куля трапіла ў Масальскага, аднак ён не здрыгануўся, стаяў з горда ўзнятай галавой. Падняўшы руку Карл Масальскі крыкнуў:

—Няхай жыве свабода!

Па камандзе начальніка зноў грымнуў залп. І на гэты раз Масальскі не ўпаў.

Уражаны начальнік спытаў:

—Масальскі, ты жывы?

—Жывы!

 Новы ўзмах шаблі начальніка, новая каманда, новы залп. Нарэшце акрываўлены Карл Масальскі апусціўся на зямлю.

Жаўнеры доўга не падыходзілі да паўстанца, баяліся. А потым, калі начальнік пачаў на іх крычаць, героя вывезлі і закапалі невядома дзе.

Так у 1863 годзе ў Слоніме загінуў паўстанец 1863 года Карл Ксаверавіч Масальскі, які змагаўся за волю нашага народа, супраць царскага самадзяржаўя.

Пра тое, як загінуў Карл Масальскі, Язэпу Стаброўскаму расказвала яго маці. А ён, калі працаваў у Слонімскім краязнаўчым музеі, распавядаў усім, хто пытаўся пра паўстанне 1863 года.

 Прайшло няшмат часу пасля паўстання, але былыя паўстанцы аднойчы падпільнавалі Макарэвіча і забілі яго, гэтым самым адпомсціўшы яму за Карла Масальскага і іншых паўстанцаў, якіх ён выдаў. Гарадзенскі генерал-губернатар за тое, што Макарэвіч выдаў паўстанцаў, “узнагародзіў” яго пасмяротна: загадаў пахаваць Макарэвіча каля самай царквы ў вёсцы Азярніца і ўсталяваць надмагільны помнік. Загад губернатара выканалі. На помніку прымацавалі дзве шыльды. На адной шыльдзе напісалі: “Замученный польскими мятежниками”, а на другой змясцілі такі тэкст: “Памятник сей сооружён в 1869 г. в назидание потомству по инициативе и на средства Его Высокопревосходительства г.Виленского, Ковенского и Гродненского генерал-губернатора И.С. Каханова при материальном содействии крестьян Чемерской волости”.

Царква ў вёсцы Азярніца, 1930-я гады

У 1930-х гадах шыльду з тэкстам “Замученный польскими мятежниками” людзі сарвалі і выкінулі. Да нашых дзён у Азярніцы каля Свята-Мікалаеўскай царквы збераглася магіла здрадніка Макарэвіча і адзін надпіс на помніку. Але гісторыкаў і вяскоўцаў магіла Макарэвіча сёння зусім не цікавіць.  А вось дзе закапалі цела Карла Масальскага – невядома. Ды і здымка яго не збераглося.

Сяргей Чыгрын, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *