Новы расейскі закон пра «замежных агентаў» пагражае бясьпецы журналістаў, — прэзыдэнт РСЭ/РС
Новы расейскі закон пра «замежных агентаў» узмацняе ціск на сотні журналістаў, якія супрацоўнічаюць з расейскай службай Радыё Свабода і іншымі праектамі мэдыякарпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.