Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Рыхтуецца кангрэс за незалежнасць Беларусі

Савет кангрэса за незалежнасць Беларусі правядзе пасяджэнне для падрыхтоўкі чарговай сесіі форуму, паведаміла экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім 11 снежня ў Менску на пасяджэнні прадстаўнікоў апазіцыі і дэмакратычнай грамадскасці, прысвечаным кампаніі ў падтрымку незалежнасці.

У каментары БелаПАН Анісім сказала, што пасяджэнне савета прызначанае 13 снежня ў Менску.

„Мы збіраем савет кангрэса за незалежнасць. І будзем думаць пра тое, каб правесці сесію кангрэса аб наяўным стане краіны: што павінна зрабіць інтэлігенцыя, што павінен рабіць кожны грамадзянін у выпадку, калі ўзнікла рэальная пагроза страты незалежнасці”, — паведаміла яна.

Першая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі прайшла 21 снежня 2014 года. У ёй узялі ўдзел прыблізна 100 прадстаўнікоў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ), Рады беларускай інтэлігенцыі, Партыі БНФ, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і некаторых іншых арганізацый. Быў прыняты маніфест у падтрымку незалежнасці. У ім, у прыватнасці, падкрэслівалася, што дамова аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза нясе новую пагрозу незалежнасці Беларусі, бо шэраг яе палажэнняў супярэчаць агульнапрызнаным нормам міжнароднага права, Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Другая сесія кангрэса за незалежнасць Беларусі адбылася 7 чэрвеня 2015 года ў Менску пры ўдзеле прыкладна 30 прадстаўнікоў палітычных сілаў і грамадскіх рухаў. Грамадска-палітычны форум быў ініцыяваны ТБМ і Радай беларускай інтэлігенцыі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел актывісты Партыі БНФ, стваранага руху „За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Удзельнікі форуму абмеркавалі палітычную сітуацыю ў свеце і Беларусі, у тым ліку наступныя прэзідэнцкія выбары.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *