Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Расея правяла перамовы па пастаўках газу з Беларуссю

Старшыня праўлення «Газпрома» Аляксей Мілер 16 снежня правёў перамовы па пастаўках газу пасля 2019 года з міністрам энергетыкі Беларусі Віктарам Каранкевічам.

У сустрэчы, якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу, таксама ўдзельнічаў пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, паведамляе расейскі газавы холдынг.

«Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў газавай сферы, пачынаючы з 2020 года. У першую чаргу, гаворка ішла аб умовах паставак расейскага газу спажыўцам рэспублікі», – гаворыцца ў паведамленні.

Падчас сустрэчы было адзначана, што «Газпром» забяспечвае надзейныя пастаўкі газу спажыўцам рэспублікі ў неабходным аб’ёме. У студзені-лістападзе 2019 года ён склаў каля 18,4 млрд кубаметраў.

Цяперашні кантракт з «Газпромам» на пастаўку ў Беларусь прыроднага газу заканчваецца 31 снежня 2019 года. Афіцыйны Менск неаднаразова заяўляў, што разлічвае знізіць цану на расейскі газ у 2020-м і ў наступныя гады.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка сустракаліся ў Сочы 7 снежня, дзе разгледзелі дарожныя карты «паглыбленай інтэграцыі» дзвюх краін, а таксама пытанні паставак газу. Пасля шматгадзінных перамоў бакі дамовіліся сустрэцца яшчэ раз 20 снежня.

«Што тычыцца газу, значыць, мы абмяняліся пазіцыямі. Яны шмат у чым або часта не супадалі. У рэшце рэшт, мы ставім пытанне аб тым, што будзе, як пражыць нам, якая цана газу будзе на 2020 год. Сёння цана газу 127 долараў за тысячу кубаметраў. Я перакананы, што на наступным тыдні мы гэтае пытанне паспрабуем вырашыць разам з Аляксеем Барысавічам Мілерам і адпаведна Міністэрствам энергетыкі, а магчыма, з удзелам і Козака Дзмітрыя Мікалаевіча (віцэ-прэмʼер урада РФ. – БелаПАН.), для таго каб гэта пытанне няпростае таксама вырашыць, каб выразна разумелі, якая цана газу будзе», – заявіў Сямашка, інтэрвʼю якога выйшла 8 снежня на тэлеканале ОНТ.

«У нашым уяўленні, што мы павінны рухацца па зніжальнай траекторыі, – сказаў пасол. – У рэшце рэшт, у гэтым i заключаецца сутнасць усіх гэтых перамоў сённяшніх. Мы павінны стварыць матэрыяльную базу будучай саюзнай, значыць, дзяржавы».

«Але якая гэта база, калі ўзяць газ, напрыклад. У нас на мяжы газ амаль у два разы даражэйшы, чым, напрыклад, у Смаленскай вобласці. Ну а для таго, каб гэта была перакананасць, што гэта будзе так з 1 студзеня 2021 года (зніжэнне цаны. – БелаПАН.), мы ставім пытанне аб тым, што давайце ўжо рухацца і ў 2020 годзе. Няхай хаця б палову шляху гэтага пройдзем», – заявіў Сямашка.

Варта адзначыць, што, паводле слоў Лукашэнкі, ён плануе сустрэцца да канца года не толькі з прэзідэнтам Расеі, але і з прэмʼер-міністрам краіны Дзмітрыем Мядзведзевым.

Пры гэтым беларускі кіраўнік не выключае, што запланаваныя на 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу перамовы з Пуціным аб інтэграцыі не будуць апошнімі. «У гэтыя святочныя дні шмат праблем, якія вырашыць толькі прэзідэнт. У нас, пачынаючы з 20-га чысла, гэта саміт у Пецярбургу кіраўнікоў дзяржаў. Затым, магчыма, трэба будзе яшчэ некалькі раўндаў перамоў з Расейскай Федэрацыяй па балючых пытаннях, каб жыць у наступным годзе нармальна», – заявіў Лукашэнка 13 снежня падчас візіту ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

БелаПАН

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *