„Бязьмежжа – 2019”. Першы дзень
Беларускія пісьменнікі з Беларусі і Польшчы сустрэліся на Падляшшы. У Белавежскай Пушчы стартаваў 22-гі літаратурны семінар “Бязмежжа”.
Мерапрыемста з’яўляецца нагодай, каб падвесці вынікі беларускай літаратуры за мінулы год, кажа прэс-сакратар Саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч:
– Мы з удзячнасцю заўсёды прымаем запрашэнне нашых сяброў з Радыё Рацыя, з Саюза беларусаў у Польшчы, з “Нівы” Яўгена Вапы прыехаць. Тут практычна падводзім штогод нашыя літаратурныя вынікі. Што ў нас было зроблена, якія самыя яркія падзеі адбыліся, якія выйшлі найбольш файныя кніжкі.
Адной з тэмаў, якую закранулі літаратары падчас паседжанняў „Бязмежжа”, з’яўляецца творчасць Надзеі Артымовіч і Міхася Андрасюка. На думку прафесара Юры Плютовіча, Андрасюк – пераемнік Сакрата Яновіча.
Першы дзень «Бязмежжа» завершыўся бардаўскім выступленнем Уладзіміра Хільмановіча.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя