Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Падпісанне канкардату паміж Беларуссю і Ватыканам пакуль не прадбачыцца

«Нічога няма і няма ніякіх зрухаў», – сказаў наконт падпісання афіцыйнага пагаднення паміж Менскам і Святым прастолам на сустрэчы з журналістамі ў Менску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Улічваючы, што справа з міжнародным пагадненнем не рухаецца, Рыма-каталіцкі касцёл у Беларусі падрыхтаваў іншы дакумент. «Дзяржаўныя структуры вельмі зацікаўленыя ў нашым досведзе дабрачыннасці і супрацы з Касцёлам», – зазначыў арцыбіскуп.

– Мы таксама падрыхтавалі праект дамовы паміж Канферэнцыяй біскупаў і дзяржавай. Мы бачым, што нічога не ідзе наперад адносна дамовы паміж Беларуссю і Ватыканам. Аднак нам было сказана, што няма палітычнай волі ў прыняцці гэтага дакумента. Што мы можам далей сказаць? На жаль, гэта так. Якасць гэтага дакумента была б не такая самая як паміж Ватыканам і Беларуссю, аднак ён таксама даў бы нам нейкія магчымасці.

Паводле мітрапаліта, прадстаўнікі дзяржавы звяртаюцца да касцёла па дапамогу, але атрымоўваецца, што ўся супраца зараз адбываецца па-за межамі афіцыйных дакументаў.

– Проста просяць сацыяльныя службы, дзяржаўныя, дапамажыце нам. І ёсць ужо шмат дзяржаўных арганізацый, у тым ліку і міністэрстваў, якія звяртаюцца да нас: мы хочам падпісаць з вамі дамову. Але ў нас няма падпісанай іншай. Спачатку павінна быць агульная, а потым ідуць гэтыя дамовы. Я думаю, што гэтыя ініцыятывы некаторых дзяржаўных органаў могуць дапамагчы ў падпісанні нейкага дакумента. Проста гэтыя міністэрствы адчуваюць, што патрэбна больш шчыльнае супрацоўніцтва.

Візіт Папы Рымскага ў Беларусь – гэтае пытанне задаюць Тадэвушу Кандрусевічу штогод – не адбудзецца і ў 2020-м. «Молімся за гэта», – сказаў іерарх Касцёлу.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *