Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Кірыл Альшэўскі афіцыйна стаў новым галоўным трэнерам БАТЭ

Сёмым галоўным трэнерам у гісторыі БАТЭ стаў 37-гадовы Кірыл Альшэўскі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Кірыл Альшэўскі – ураджэнец Барысава, у студзені 2019-га ён прыняў кіраўніцтва рэзервовай камандай БАТЭ, якая ў выніку датэрмінова стала пераможцам турніру дублёраў. Яшчэ адзін беларускі трэнер Аляксандр Юрэвіч пакінуў „Шахцёр” і стаў новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі, складзенай з юнакоў не старэйшых за 2004 год. Пра гэта паведамляе прэс-служба салігорскага клуба. Зборнай Беларусі ў 2020 годзе трэба будзе старт у кваліфікацыі юнацкага (U17) чэмпіянату Еўропы.

Аляксандр Гутар можа перайсці ў „Крылы Саветаў”

Па звестках pressball.by, Аляксандр Гутар можа працягнуць кар’еру ў „Крылах Саветаў”. Самарскі клуб праяўляе цікавасць да аднаго з лепшых беларускіх галкіпераў. У чэмпіянаце Беларусі-2019 Гутар ўнёс уклад у чэмпіёнства берасцейскага „Дынама”. Галкіпер правёў 25 матчаў (у тым ліку 10 „сухіх”). „Крылы саветаў” цяпер займаюць у чэмпіянаце Расіі перадапошняе 15-е месца.

31 снежня заканчваецца тэрмін дзеяння кантрактаў адразу ў некалькіх гульцоў „Шахцёра”. Па іх заканчэнні футбалісты пакінуць каманду, – перадае сайт „жоўта-чорных”. Гэта Мікалай Януш, Юрый Кавалёў, Павел Рыбак і Эліс Бакай. Таксама, як паведамлялася раней, з клубам па заканчэнні кантракту растанецца Аляксандр Валадзько.

З вялікай доляй верагоднасці менскае „Дынама” стане ўласнасцю міністэрства спорту

Менскае „Дынама” з вялікай доляй верагоднасці пяройдзе ад Мінгарвыканкама ва ўласнасць Міністэрства спорту і турызму. Як стала вядома Football.by, чаканы інвестар у сталічны клуб так і не прыйшоў і для таго, каб захаваць і „Дынама” і „Менск” ў вышэйшай лізе, было прынята рашэнне „бела-сініх” перадаць з Мінгарвыканкаму ў Мінспорту. Раней старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў заяўляў, што калі менскае „Дынама” не знойдзе да сезону-2020 новага ўласніка, то „Менск” можа страціць месца ў эліце, так як у аднаго ўладальніка не можа быць больш аднаго клуба ў вышэйшай лізе.

Беларускія спартоўцы заваявалі 846 медалёў на буйных міжнародных турнірах у 2019 годзе

У 2019 годзе беларускія спартоўцы заваявалі 846 медалёў на буйных міжнародных турнірах – чэмпіянатах і Кубках свету і Еўропы. Сярод заваяваных узнагарод 250 залатых, 278 сярэбраных і 318 бронзавых. У дысцыплінах праграмы Алімпійскіх гульняў у скарбонцы беларускіх атлетаў 10 медалёў, з якіх тры залатыя, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя. Чэмпіёнамі планеты ў алімпійскіх відах у 2019 годзе сталі фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская, Вольга Сілкіна (сучаснае пяціборства) і дуэт байдаркі-двойкі Марына Літвінчук/Вольга Худэнка.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *