Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Макей і Пампеа абмеркавалі пытанні двухбаковых адносінаў

6 студзеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампеа.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, падчас размовы Пампеа растлумачыў прычыны пераносу тэрміну свайго візіту ў Беларусь. Макей, у сваю чаргу, пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку „прыняць дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам ва ўзаемапрымальныя даты”, а таксама адзначыў „важнасць адкрытага абмену думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносінаў, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым”.

Падчас абмеркавання сітуацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне Макей выказаў асуджэнне любых дзеянняў, якія парушаюць прадугледжаныя Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах прывілеі і імунітэты дыпламатычных прадстаўніцтваў.

Паводле слоў Макея, беларускі бок заклікае ўсе бакі праяўляць стрыманасць і імкнуцца да дээскалацыі напружанасці. Міністр таксама падкрэсліў неабходнасць захавання прынцыпаў міжнароднага права з мэтай устойлівага забеспячэння міжнароднай бяспекі ў глабальным і рэгіянальным вымярэннях.

30 снежня мінулага года Дзярждэпартамент абвясціў, што Пампеа з 3 па 7 студзеня плануе наведаць Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр. На брыфінгу з нагоды запланаванага візіту было заяўлена, што ў Мінску Пампеа мае намер абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам „працяг нармалізацыі двухбаковых адносін і абмен пасламі”, а з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем — тэмы правоў чалавека, эканамічнага супрацоўніцтва, рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.

1 студзеня стала вядома, што візіт не адбудзецца. „Дзяржсакратар Пампеа павінен адкласці свой візіт ва Украіну, Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Кіпр з-за неабходнасці знаходжання дзяржсакратара ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, каб працягнуць назіранне за развіццём сітуацыі ў Іраку і забеспячэннем бяспекі амерыканцаў на Блізкім Усходзе. Паездка дзяржсакратара Пампеа будзе перанесеная на найбліжэйшую будучыню, ён з нецярпеннем чакае гэтага візіту”, — паведаміла прэс-служба Дзярждэпартамента.

Беспарадкі каля пасольства ЗША ў Іраку пачаліся 31 снежня. Як паведамляў тэлеканал Euronews, акцыя пратэсту выкліканая атакай амерыканскіх ВПС на лагер шыіцкай групоўкі „КатАіб Хэзбала” ў памежным з Сірыяй горадзе Эль-Каім. У выніку налёту загінулі 25 чалавек, не менш за 50 параненыя.

1 студзеня сотні пратэстоўцаў зрабілі спробу штурму амерыканскага пасольства, патрабуючы закрыцця дыпмісіі ЗША ў Іраку і вываду з краіны амерыканскіх войскаў. Пасол ЗША і супрацоўнікі дыпмісіі ў тэрміновым парадку былі эвакуяваныя.

5 студзеня, як паведамляе арабскі тэлеканал Al Jazeera, мінамётны абстрэл зазнала „зялёная зона” ў Багдадзе, дзе размешчаныя ўрадавыя будынкі і замежныя прадстаўніцтвы, у тым ліку і пасольства ЗША.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *