Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Беларусь увяла падатак на транзіт нафты па сваёй тэрыторыі

У Беларусі ўводзіцца экалагічны падатак на транзіт нафты і нафтапрадуктаў трубаводамі па тэрыторыі краіны. Гэта прадугледжвае падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам указ № 9 „Аб падаткаабкладанні”, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

„У мэтах фарміравання крыніцы грашовых сродкаў для ліквідацыі магчымых экалагічных наступстваў у выпадку аварыі на магістральным нафтаправодзе або іншых непрадбачаных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі, для арганізацый, якія ажыццяўляюць транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў, устаноўлена стаўка падатку на прыбытак у памеры 50%”, — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, у адпаведнасці з указам, „прызнана аб`ектам падаткаабкладання экалагічным падаткам транзітная транспарціроўка па тэрыторыі Беларусі нафты і нафтапрадуктаў магістральнымі трубаправодамі”.

1 студзеня Расія спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з рознагалоссямі па цане: 31 снежня скончыліся гадавыя кантракты, а новыя пакуль не падпісаныя. Пасля спынення паставак нафты Беларусь спыніла экспарт нафтапрадуктаў. Пры гэтым транзіт нафты праз Беларусь ажыццяўляецца без абмежаванняў.

Мінск настойвае на адмене прэміі да цаны паставак, якая складае каля 10 долараў за тону. Такім чынам беларускія ўлады разлічвалі атрымаць кампенсацыю за падатковы манеўр у Расіі, які прыводзіць да падаражання сыравіны для Беларусі.

9 студзеня Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю са спыненнем Расіяй паставак нафты ў Беларусь. „Чаму мы да гэтага часу з прэзідэнтам Расіі (ужо выйшла на наш узровень) не дамовіліся па нафце? Ды таму, што Расія хоча, каб мы купілі ў яе нафту па цэнах вышэйшых за сусветную. Дзе такое бачана?” — абурыўся беларускі кіраўнік на цырымоніі ўручэння прэмій „За духоўнае адраджэнне”.

„Таму я і адмовіўся ад такой нафты, — працягнуў ён. — І прама заявіў: калі не будзе паставак па сусветнай цане з Расіі нафты, мы знойдзем гэтую нафту ў іншым месцы. Што мы і робім. І знайшлі. Няхай сабе гэта даражэй, але мы знойдзем. Напэўна, не час гаварыць гэтую праўду, паколькі ідзе працэс перамоў. Але гэта так”.

У снежні Беларусь і Расія ўзгаднілі індыкатыўны баланс паставак нафты, згодна з якім у 2020 годзе Беларусь павінна атрымаць 24 млн тон расійскай нафты.

Паводле ацэнак канцэрна „Белнафтахім”, у гэтым годзе з-за падатковага манеўру кошт расійскай нафты для беларускіх НПЗ вырасце на 20 долараў за тону. Цяпер яна складае 83% ад сусветнай. У студзені—кастрычніку мінулага года Беларусь імпартавала нафту з Расіі па сярэднім кошце 364 долары за тону.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *