Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Юлія Кавалеўская выйграла бронзу юнацкіх Алімпійскіх гульняў

Біятланістка Юлія Кавалеўская адкрыла лік ўзнагарод беларускай каманды на III зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Швейцарыі. Спартоўка стала ўладальніцай бронзы ў індывідуальнай гонцы на 10 км. Беларуска дапусціла на чатырох агнявых рубяжах тры промахі. Першае месца заняла расейка Алена Мохава. Серабро ў францужанкі Жэні Рышар.

Сасновіч перамагла ў першым крузе кваліфікацыі турніра ў Адэлаідзе

Аляксандра Сасновіч (69-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пераможна стартавала ў кваліфікацыі турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе. Беларуская тэнісістка ў першым раўндзе адолела ў трохсэтавым паядынку японку Сюко Аояма (739) – 6:1, 4:6, 6:4. 12 студзеня ў вырашальным матчы за выхад у асноўную сетку спаборніцтваў саперніцай Аляксандры Сасновіч будзе нямецкая тэнісістка Таццяна Марыя (84).

Беларусы занялі 4-е месца ў спрынце на чэмпіянаце Еўропы па канькабежным спорце

Беларусы занялі 4-е месца ў мужчынскім і жаночым камандным спрынце на чэмпіянаце Еўропы па канькабежным спорце, які праходзіць у Херэнвене. Арцём Чабан, Ігнат Галавацюк, Ягор Дамарацкі і Яўген Гагіеў прапусцілі наперад сябе каманды Расеі, Нарвегіі і Швейцарыі з адставаннем ад пераможцаў 2,54 сек. У жанчын Таццяна Міхайлава, Марына Зуева, Яўгенія Вараб’ёва і Ганна Ніфантава таксама спыніліся за крок ад п’едэстала. Перамогу святкавала зборная Расеі. Таксама ў лік прызёраў увайшлі канькабежкі Нідэрландаў і Польшчы.

Леброн Джэймс абышоў Майкла Джордана па колькасці трапленняў з гульні

Форвард „Лэйкерз” Леброн Джэймс перасягнуў яшчэ адно дасягненне легендарнага Майкла Джордана. У матчы рэгулярнага чэмпіянату з „Даласам” баскетбаліст рэалізаваў 14 кідкоў з гульні. Такім чынам, колькасць рэалізаваных ім кідкоў за ўсю кар’еру дасягнула ўжо 12 196 у той час як Майкл Джордан завяршыў кар’еру з паказчыкам 12 192 дакладных кідка з гульні. Лідарам па колькасці рэалізаваных кідкоў з гульні за ўсю гісторыю з’яўляецца іншая легенда НБА – Карым Абдул-Джабар, у якога 15 837 трапленняў.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *