Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Берасцейскі абласны краязнаўчы музей рыхтуецца да свайго 70-годдзя

Берасцейскі абласны краязнаўчы музей арганізуе серыю выстаў да свайго 70-годдзя, паведаміла загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела музея Ніна Кірылава.

Першую экспазіцыю ў юбілейным годзе прысвецяць праекту „12 артэфактаў”, які быў прымеркаваны да тысячагоддзя Берасця. На працягу 2019-га выстаўляліся найбольш рэдкія экспанаты з фондаў краязнаўчага музея, кожны з іх дэманстраваўся ўсяго тыдзень. У падагульняючай выставе будуць сабраны ўсе 12 рэліквій. Убачыць іх можна будзе з сярэдзіны студзеня да канца сакавіка.

У музейшчыкаў ёсць таксама задумка па слядах этнаграфічных экспедыцый арганізаваць выставу прадметаў, звязаных з побытам і гаспадарчай дзейнасцю, традыцыямі і абрадамі жыхароў Берасцейскай вобласці. Мяркуецца, што асноўная частка экспанатаў будзе з ХХ стагоддзя – разнастайныя прылады працы, кераміка, адзенне, цацкі, прадметы народнай творчасці. Дэманстрацыя музейных калекцый намечана на ліпень-верасень.

У планах на канец 2020 года – маштабная выстава найбольш каштоўных экспанатаў, сабраных у фонды музея за 70 гадоў. „Плануем паказаць вельмі рэдкія экспанаты (некаторыя будуць прадстаўлены шырокай публіцы ўпершыню), хочам расказаць наведвальнікам і пра наш калектыў, – адзначыла Ніна Кірылава. – У цэлым серыяй выстаў хочам паказаць багацце калекцый музея і гісторыі Брэсцкай вобласці. Прапрацоўваем і іншыя мерапрыемствы”.

Берасцейскі абласны краязнаўчы музей – адзін з найстарэйшых у рэгіёне. Ён створаны ў 1950 годзе, першая экспазіцыя адкрылася 22 чэрвеня 1957 года. У яго асноўным фондзе налічваецца больш за 175 тыс. прадметаў з 23 калекцый, яшчэ больш за 56 тыс. – у фондзе навукова-дапаможных матэрыялаў.

belta.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *