Смяюцца, танчаць і спяваюць аўтарскія вырабы Святланы Арэхавай
Сучасных туркаў, жыхароў краіны развітога турызму, чымсьці здзівіць цяжка. А вось беларуская гліна прывабіла іх дзякуючы мастаку-керамісту Святлане Арэхавай з Чашнікаў. Творчасць майстра пераканала нашчадкаў асманаў: наш прыродны матэрыял — проста цуд! З глінай Святлана сябруе амаль чвэрць стагоддзя. Міжнародны фестываль культуры і мастацтва «Бююкчэкмеджэ» ў Стамбуле, удзельніцай якога яна стала летась, крыху маладзейшы: яму — 20.
Беларуская