Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Беларускі гандаль спрабуе адмовіцца ад пластыкавых пакетаў

Бясплатныя фасовачныя пластыкавыя пакеты – зручная норма для пакупнікоў, але велізарны цяжар для прыроды, пластык раскладаецца ў зямлі да 1000 гадоў.

Паводле інфармацыі гандлёвай сеткі GREEN, адзін гіпермаркет рэалізуе ў дзень 47 тысяч пакетаў, уся сетка ў Беларусі – 285 тысяч штодня, штогод – 5 мільярдаў 200 мільёнаў пакетаў. Сетка пачынае пілотны праект супольна з Праграмай развіцця ААН, які будзе заахвочваць пакупнікоў да пераходу на папяровую ўпакоўку, да экалагічнай адказнасці. Пры гэтым, пэўная колькасць пластыку застанецца – ёсць прадукты, якія праблематычна пакаваць у паперу, кажа прадстаўнік GREEN Аляксей Гільдэнберг.

Дзяржава ўхваляе ініцыятыву, бо сітуацыя з адкідамі штогод пагаршаецца, зазначае дырэктар установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», каардынатар перапрацоўкі камунальных адкідаў у Беларусі Наталля Грынцэвіч:

– Кал і ў 1972 годзе мы закопвалі каля 4.5 метраў кубічных камунальных адкідаў, то ў 2002 гэта было ўжо 10 мільёнаў, і ў 2018 годзе – 22 мільёны кубічных метраў. У нас вельмі моцна памяняўся склад камунальных адкідаў, з’явілася вялікая колькасць упакоўкі. Што датычыцца збору і перапрацоўкі, то крыху больш трэці адкідаў пластмасы мы збіраем і перапрацоўваем. Дзве трэці мы пакуль яшчэ закопваем.

На думку Наталлі Грынцэвіч, такія ініцыятывы павінны ў рэшце рэшт паўплываць і на вытворцаў – гэта звяно аднаго ланцуга, стандарты ўпакоўкі ў харчовай прамысловасці таксама павінны змяняцца:

– Тут мы бачым па-сутнасці сімбіёз. Прыходзячы ў такую сетку, пакупнікі, сапраўды, змогуць выбраць упакоўку правільную, якая будзе экалагічнай. І такія сеткі змогуць фармаваць меркаванне вытворцаў і перабудоўваць бізнэс на тую ўпакоўку, якая будзе больш сяброўскай, якую можна будзе перапрацаваць у краіне.

Улады не плануюць рэзкай адмовы ад пластыкавай тары. Пераход на арганічныя віды ўпакоўкі будзе ажыццяўляцца ў некалькі этапаў. У бліжэйшы час плануецца прыняць спіс забароненай да выкарыстання пластыкавай упакоўкі.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *