Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Дэлегацыя з Беларусі ўсклала кветкі да помніка бязвінна загінулых у Заляшанах

Дэлегацыя з Беларусі ўсклала вянкі і кветкі да помніка бязвінна закатаваным жыхарам вёскі Заляшаны.

74 гады таму на гэтым месцы здарылася трагедыя, пра якую мы не павінны забыць, аднак палітызаваць падзеі таксама не трэба, – сказаў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачэнка:

– Першы раз, канешне, у Заляшанах, але тая трагедыя, якая тут адбылася, – гэта трагедыя не толькі Заляшанаў. На жаль, такія месцы ёсць і ў Беларусі, і ў Польшчы. І мы павінны жыць дзеля таго, каб памятаць гэта і рабіць усё неабходнае, каб гэта не паўтаралася ў будучым. Але самае галоўнае, каб памяталі пра гэта жывыя.

Кажа амбасадар Беларусі ў Варшаве Уладзімір Чушаў:

– 74 гады таму 29 студзеня было зробленае такое жорсткае дзеянне, якое б і не ўкладалася ніколі ў чалавечую галаву, але ж гэта было. Выказаць словамі – цяжка, толькі памяць пра загінулых, малітва і помнік, які тут зроблены, крыжы і гэты абеліск, наша ўвага, нашых дзяцей, унукаў.

У Заляшанах была таксама дэлегацыя на чале генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку Алы Фёдаравай.

Год таму аддаць пашану бязвінна загінулым у Заляшанах ад рук салдатаў польскага антыкамуністычнага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (псеўданім Буры) прыязджаў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Пасля Заляшанаў беларуская дэлегацыя накіравалася ў Гайнаўку, каб ускласці вянкі на магілах савецкіх салдат, якія загінулі пад час Другой сусветнай вайны.

[See image gallery at racyja.com]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *