Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

74-я гадавіна трагедыі ў Залешанах

Віцэ-маршалак польскага Сейму ўсклаў вянок да помніка бязвінна закатаваным жыхарам Залешанаў у 74-ю гадавіну трагедыі.

 Сёння ў Залешанах прайшла чарговая малітоўная сустрэча па ўшанаванні трагічна загінулых жыхароў вёскі ад рук польскага антыкамуністычнага падполля. У гэтым годзе апрача жыхароў і шматлікіх мясцовых дэлегацыяў прысутнічаў і віцэ-маршалак Сейму Уладзімір Чажасты:

– Лічу, што памяць належыць бязвінна забітым, а забойцы застаюцца забойцамі. Так Бог хацеў і жыццё хацела, каб я стаў маршалкам.  Лічу, што мая прысутнасць тут, як віцэ-маршалка, паслужыць людзям.  

Апрача віцэ-маршалка ў Залешанах прысутнічалі таксама дэпутаты ад Падляшша  Яўген Чыквін і Павэл Крутул. Традыцыйна ўжо ўсклалі вянок прадстаўнікі партыі “Разам”, дэлегацыю ўзначаліў цяпер ўжо дэпутат Сейма Адрыян Зандбэрг:

– Прашу трактаваць нашу прысутнасць тут, як голас польскіх парламентарыяў. А наконт пазіцыі ўраду магу сказаць толькі тое, што будучы левы ўрад не будзе мець сумневаў, як у гэтай справе сябе паводзіць.

29 студзеня 1946 года аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім “Буры” спаліў вёску, забіўшы тут 16 цывільных жыхароў, у тым жанчын і дзяцей.  Падчас сённяшніх урачыстасцяў адбылося асвячэнне адноўленага помніка ў вёсцы.

[See image gallery at racyja.com]

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

* * * 

„Зло ў Залешанах застанецца пакуль вінаватыя ў злачынстве застаюцца ў нашай краіне героямі”, – кажа нашчадак залешанскіх ахвяраў Марыюш Нічыпарук.

29 студзеня 1946 аддзел польскага ўзброенага падполля спаліў вёску Залешаны, дзе загінула 16 чалавек, сярод якіх жанчыны і дзеці. Кожны год у Залешанах моляцца за бязвінна загінулых:

– З 1995 года зло застаецца, бо з таго часу выканаўцы, якія здзейснілі чын, які нельга і блізка параўнаць з жаўнерскім абавязкам, яны сёння з’яўляюцца героямі нашай дзяржавы.

Напярэдадні каля адноўленага помніка ў Залешанах дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначаліў намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачэнка, усклалі вянкі.

Адказны за злачынства ў Залешанах Рамуальд Райс „Буры” быў прыгавораны да смяротнага пакарання. У 1995 годзе вайсковы суд Варшавы адмяніў смяротны прысуд абгрунтаваўшы дзеянні „Бурага” барацьбой за незалежнасць Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *