Пампэо прыляцеў у Нур-Султан, каб абмеркаваць супрацоўніцтва ЗША з Казахстанам і яго суседзямі
Дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампэо прыбыў у суботу ў казахстанскую сталіцу, дзе абмяркуе з кіраўніцтвам краіны пытаньні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва, а таксама глябальныя выклікі.