У Польшчы пабілі паляка зь Беларусі з крыкам «Польшча для палякаў»
Польская паліцыя шукае вінаватых у зьбіцьці іншаземцаў, якое адбылося ўначы з суботы на нядзелю ў Старым горадзе Торуня. Пяцёра замежнікаў атрымалі раненьні. Сярод іх быў і грамадзянін Беларусі.