Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Генеральны сакратар НАТА заклікаў Расею паважаць суверэнітэт Беларусі

12-13 лютага 2020 года ў Бруселі міністры абароны краінаў NATO абмяркоўвалі магчымыя адказы на выклікі бяспекі, якія паўсталі ў сувязі з разгортваннем расейскай ракетнай сістэмы SSC-8 (Новатор 9M729).

Енс Стольтэнбэрг, генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага Альянсу, падчас прэс-канферэнцыі ў Бруселі адказаў на пытанне журналіста «Белсату» Сяргея Пелясы.

«Белсат»: Беларусь шануе дамову пра ракеты малой і сярэдняй дальнасці, нават цяпер, калі яна перастала існаваць. Мы бачым, што ціск Уладзіміра Пуціна на Беларусь узмацняецца. Як вы думаеце, што NATO можа зрабіць, каб пазбегнуць патэнцыйнага размяшчэння расейскіх ракетаў і ў Беларусі, не толькі ў Калінінградзе? Ці думаеце вы, што цяпер добры час, каб сустрэцца з афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі ды паразмаўляць пра гэта?

Енс Стольтэнбэрг: Беларусь – партнёр NATO, мы цэнім гэтае партнёрства. Беларусь гэта суверэнная нацыя, якая прымае суверэнныя рашэнні, і мы шануем гэтыя рашэнні. Мы таксама, вядома, заклікаем Расею паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць усіх нацыяў у Еўропе, у тым ліку Беларусі. Гэта пытанне павагі да таго, што ўсе нацыі ў Еўропе – суверэнныя, з правам прымаць уласныя рашэнні без умяшання з боку суседзяў.

Адказ NATO на парушэнне Расеяй дамовы РСМД, распрацоўку і размяшчэнне ракетаў малой і сярэдняй дальнасці ў Еўропе было адным з галоўных пытанняў спаткання міністраў абароны Альянсу 12-13 лютага ў Бруселі.

Фота ©Flickr

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *