Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Праваабаронцы прэзентавалі справаздачу па месцах несвабоды

Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў маніторынгавую справаздачу «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 – 2019 гадах». У ёй разглядаецца тое, як выконваюцца правы чалавека ў месцах прымусовага ўтрымання, сярод якіх прадстаўлены розныя віды: СІЗА, ІЧУ, ЛТП, папраўчыя калоніі, спецыяльныя ўстановы для непаўнагадовых ды інш.

Праваабаронца Барыс Бухель, які з’яўляецца сябрам грамадска-назіральнай камісіі ўпраўлення юстыцыі па Магілёўскай вобласці, распавёў, што пры наведванні пенітэнцыярных установаў вельмі цяжка сапраўды паразмаўляць са зняволенымі, бо адміністрацыя гэтаму перашкаджае. Але калі такія сустрэчы і атрымоўваліся, то адразу хтосьці са зняволеных выкарыстоўваў магчымасць паскардзіцца:

– Завялі нас у ШІЗА, дзе тры чалавекі, і тут жа знайшоўся чалавек, які пачаў скардзіцца, што холадна. Сапраўды так было. І  ён сказаў, што да нашага прыезду тут ацяплілі, а так вельмі холадна было. Як пасля пісаў Жамчужны, гэтага чалавека жорстка пакаралі за гэта. 

Ні з Міхаілам Жамчужным, ні з Дзмітрыем Паліенкам, які быў на той час палітвязнем, назіральніку сустрэцца не далі.

Сярод агучаных праблемаў падчас справаздачы — наяўнасць так званых “раснічак” на вокнах камер, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя. Гэта жалезна-металічныя жалюзі, якія прыстроеныя пад вуглом 45 градусаў і таму не прапускаюць святло. А гэта шкодна для здароўя, кажа ініцыятар магілёўскай кампаніі супраць “раснічак” Алесь Буракоў:

– Цэлыя суткі людзі знаходзяцца толькі пры штучным асвятленні, дзённае святло не трапляе. Натуральна ў любога нармальнага чалавека адразу пачынаюцца праблемы са здароўем. Гэта адзначаюць усе, хто пабываў у СІЗА. І ў Расеі “раснічкі” забаронены. Атрымліваецца, што Беларусь – гэта апошняя краіна ў Еўропе, дзе іх выкарыстоўваюць.

Гэта — толькі некалькі тэмаў, якія былі закранутыя ў маніторынгавай справаздачы «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 – 2019 гадах». З поўным яе тэкстам можна пазнаёміцца на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *