Мы в Telegram
Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Выстава «Нас зразумеюць праз 100 гадоў. Лазар Хідэкель»

Спаўняецца 100 гадоў з моманту заснавання сусветна вядомага мастацкага аб’яднання УНОВІС, створанага ў Віцебску па ініцыятыве Казіміра Малевіча.

У лютым 2020 года спаўняецца 100 гадоў з моманту заснавання сусветна вядомага мастацкага аб’яднання УНОВІС, створанага ў Віцебску па ініцыятыве Казіміра Малевіча. Напярэдадні гэтай знамянальнай даты ў Беларусі стартаваў маштабны праект #UNOVIS100, які рэалізуецца Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны сумесна з Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кампаніяй А1. Галоўнай падзеяй стане першая ў гісторыі Беларусі выстава Лазара Хідэкеля, якая адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 15 лютага.

“Нас зразумеюць праз 100 год. Лазар Хідэкель” – першая ў Беларусі персанальная выстава першага ў свеце супрэматычнага архітэктара, мастака, наватара і яркага прадстаўніка авангарду. Дзякуючы падтрымцы А1 спецыяльна для выставы ў Менск з Нью-Ёрка будуць дастаўлены каля 100 арыгінальных работ і дакументы УНОВІСа з архіва сям’і Хідэкелей. Унікальную экспазіцыю можна будзе ўбачыць у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка.

“Словы Лазара Хідэкеля “Нас зразумеюць праз 100 гадоў” і містычныя супадзенні натхнілі на стварэнне канцэпцыі выставы. Дзіўна, што першая на радзіме персанальная выстава Хідэкеля будзе праходзіць у яго дзень нараджэння – 29 лютага. Праз 100 год Беларусь зноў можна назваць цэнтрам развіцця тэхналогій будучыні. Каб падкрэсліць гэтую ідэю, да працы над выставай прыцягнуты маладыя беларускія архітэктары і IT-спецыялісты па віртуальнай рэальнасці. Рыхтуецца шэраг калабарацый з дызайнерамі, суправаджальная праграма лекцый і мерапрыемстваў і іншыя цікавыя праекты, звязаныя з творчасцю УНОВІСа і Хідэкеля”, – адзначыла заснавальнік Цэнтра беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны Мая Кацнельсон.

Дакументы і працы для выставы ў Мінску падала сям’я Лазара Хідэкеля: яго сын – вядомы архітэктар і дызайнер Марк Хідэкель з жонкай, доктарам мастацтвазнаўства Рэгінай Хідэкель, а таксама іх сынам – архітэктарам Раманам Хідэкелем. Усе яны прыедуць на адкрыццё з Нью-Ёрка. У кастрычніку 2019 года пры ўдзеле спадчыннікаў у Мінску ўпершыню прайшло ўручэнне прэстыжнай узнагароды для архітэктараў – Міжнароднай прэміі імя Лазара Хідэкеля.

УНОВІС: чэрвень 1922. Віцебск. Фота: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча

Спадчына “уновісцаў раскідана па розных краінах свету. Любы музей або прыватны калекцыянер ганарыцца сваімі экспанатамі, пад якімі стаяць імёны Казіміра Малевіча, Эль Лісіцкага і іншых мастакоў віцебскага рэнесансу. Лазар Хідэкель, безумоўна, адзін з іх, і вяртанне яго прац на радзіму, дзе 100 год таму ён пачаў распрацоўваць свае наватарскія праекты гарадоў над вадой і касмічных паселішчаў,  гістарычная падзеяпадкрэсліў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.

Напярэдадні 100-годдзя УНОВИСа, 12-13 лютага, у Музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пройдзе прадстаўнічая міжнародная навуковая канферэнцыя з удзелам замежных даследчыкаў гісторыі авангарду. Яна завершыць сваю працу ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь 14 лютага, у дзень 100-годдзя УНОВІСа. Праграма далейшых мерапрыемстваў праекта #UNOVIS100 будзе апублікаваная пазней.

“Работы Лазара Хідэкеля ўжо даўно сталі сусветнай спадчынай, і мы вельмі рады, што пры ўдзеле А1 яны нарэшце будуць прадстаўлены ў Беларусі, – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі A1 Мікалай Брэдзялёў. – Падтрымка важных артэфактаў нацыянальнай культуры вельмі важная для нашай кампаніі. У праекце #UNOVIS100, які мы рэалізуем сумесна з нашымі партнёрамі, нам хацелася б падкрэсліць выключнае значэнне для сусветнага культурнага кантэксту тых працэсаў, якія адбываліся ў Віцебску ў 1920-я гады, а таксама вярнуць на радзіму імёны нашых выбітных мастакоў”.

У рамках праекта #UNOVIS100 з 23 студзеня па 23 лютага дакументальны фільм “УНОВИС” будзе бясплатна даступны на відэасэрвісе VOKA. Карціна рэжысёра Яўгена Сяцько распавядае пра тое, чаму першая ў свеце школа супрэматызму ўзнікла менавіта ў Віцебску, у чым выявіўся яе ўплыў на сучасную культуру і мастацтва і як гэта праслаўляе Беларусь ва ўсім свеце. 22 студзеня адбыўся спецыяльны паказ фільма “УНОВИС” у кінатэатры VOKA CINEMA.

artmuseum.by

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Навка — об ушедшей из жизни Заворотнюк: нам очень её не хватает

Ургант признался, что не верил в успех вечернего телешоу в России

Эдгард Запашный на прощании с Заворотнюк назвал ее примером для подражания

Стало известно, кто прислал венки на церемонию прощания с Заворотнюк

Музыкальные новости

Спортсмены Улан-Удэнского ЛВРЗ стали победителями региональной спартакиады

НА ДЕТСКОМ ФЕСТИВАЛЕ ИСКУССТВ «НЕБО» СОСТОИТСЯ 5 ПРЕМЬЕР И ПОКАЖУТ НОВИНКИ ОТ ВЕДУЩИХ МОСКОВСКИХ ТЕАТРОВ

Всеармянский союз «Гардман-Ширван-Нахиджеван» осуждает лживое заявление президента Азербайджана Алиева

"СВЯТОЙ ЛЕНИН" раскрыл загадку В.В. Жириновского и В.Г. Мессинга. СЕНСАЦИОННЫЕ ДАННЫЕ!

Новости России

На истоке Волги в Тверской области стартовал XXV Большой Волжский Крестный ход

Где в России вводят запрет на продажу алкоголя 12 июня 2024 года

В России могут появиться мобильные убежища для защиты от всех видов оружия

«Она ведь была в прямом смысле нашей няней» // В Москве простились с актрисой Анастасией Заворотнюк

Экология в России и мире

Доктор Кутушов назвал болезни, которые поджидают отдыхающих у водоёмов

Eleganzza весна-лето 2024

AlfaBiom выпустили на рынок России БАД с красным ферментированным рисом

Я думала, мы умрем: американка переехала в Великобританию и столкнулась с левосторонним движением, праворульными машинами и механической коробкой передач

Спорт в России и мире

Соболенко победила на старте открытого чемпионата Франции по теннису

Арина Соболенко повторила уникальное достижение Азаренко на турнирах «Большого шлема»

Надаль пропустит Уимблдон из-за желания сыграть на Олимпиаде

Синнер повторил уникальное достижение Джоковича и Надаля на турнирах «Большого шлема»

Moscow.media

РОССИЮ ОЖИДАЕТ ПЛЮС 50 ГРАДУСОВ: КАКИМ ГОРОДАМ ЖДАТЬ АНОМАЛЬНУЮ ЖАРУ

Доступный, летний, твой – StarLine A60 BT GSM ECO

ТСД SAOTRON RT-T50: высокопроизводительный терминал сбора данных промышленного класса

Лучший HR-бренд – «Грузовичкоф»







Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *