«Гэта скульптура ў прыватным двары». Хто дазволіў усталяваць помнік сэрбскаму бізнэсоўцу на вуліцы Станюты?
У Міністэрстве культуры і ва ўпраўленьні культуры Менгарвыканкама паведамілі, што не давалі дазволу на ўсталяваньне помніка сэрбскаму бізнэсоўцу Срэцену Карычу на вуліцы Стэфаніі Станюты ў Менску.