«Нафтан», БАТЭ, «Дынама» (Берасьце) ды іншыя. У Менску зноў судзяць за дамоўныя матчы
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.