За 6 дзён колькасьць пнэўманій ва Ўшацкім раёне вырасла больш чым на 50%
10 красавіка галоўны доктар Ушацкага раённага шпіталя Сяргей Маісееў паведаміў у інтэр’ю газэце «Патрыёт», што з пнэўманіяй лечыцца 35 пацыентаў. 16 красавіка «раёнка» паведаміла пра 53 хворых на пнэўманію, прычым двое на апаратах ШВЛ.