У БНТУ рассяляюць інтэрнат №6, у якім выявілі выпадкі COVID-19
Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Пасля рэгістрацыі першага выпадку кіраўніцтва універсітэта прыняло рашэнне перавесці студэнтаў, якія тут жылі, на дыстанцыйную форму навучання. Плюс была ўведзена забарона на наведванне тых навучэнцаў, якія тут пражываюць.
Беларуская