Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Драматычны тэатр пакажа прэм’еру спектакля ў прамым эфіры на VOKA

Упершыню ў гісторыі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі прэм’ерны паказ спектакля – трагікамедыі з жыцця дзяржслужачых «Профіт» – пройдзе ў фармаце анлайн-трансляцыі, паведамілі арганізатары.

Паказ адбудзецца 12 мая ў 19:00. Усе жадаючыя змогуць паглядзець яго бясплатна і без аўтарызацыі на сайце voka.tv ці ў дадатку VOKA для Android і iOS. Трансляцыя будзе даступна і за межамі Беларусі.

Падрыхтоўка прэм’еры новага спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заняла ў творчай групы крыху больш за тры месяцы. Першапачаткова дата прэм’еры была прызначана на пачатак красавіка, аднак сітуацыя ў краіне і свеце ўнесла свае карэктывы як у дзень, так і ў фармат запланаванага паказу.

Спектакль «Профіт» пастаўлены на беларускай мове паводле п’есы Аляксандра Астроўскага «Даходнае месца». Рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў мастацкі кіраўнік РТБД Аляксандр Гарцуеў. П’еса прыкметна змянілася: некаторыя сцэны радыкальна перароблены, у дзеянне ўведзены новы персанаж, а самі падзеі разгортваюцца не ў сярэдзіне 19-га стагоддзя, а ў пачатку 21-га. Усё гэта толькі падкрэслівае вечную актуальнасць пытанняў, якімі ў свой час задаваўся Астроўскі, а сёння – нашы сучаснікі: куды коціцца гэты свет? Што не так з сучасным грамадствам? І чым вымяраецца асоба – матэрыяльнымі дабротамі ці душэўным багаццем?

Ролю галоўнага героя, сумленнага ідэаліста Жадава, у спектаклі выканае Арцём Курань. Ганна Семеняка сыграе яго жонку Паліну, а галоўнага антаганіста Жадава – прагматычнага кар’ерыста Белагубава – Максім Шышко.

zviazda.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *