Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Расеі прапануюць здымаць каранцінныя абмежаванні за тры этапы

Здымаць уведзеныя ў Расеі з-за каронавіруса абмежаванні прапануецца за тры этапы. Пра гэта гаворыцца ва ўрадавым плане па зняцці каранцінных абмежаванняў, які сёння, 6 траўня, на нарадзе ў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна прадставіла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова.

У плане не названы канкрэтныя даты рэалізацыі этапаў, паколькі рашэнне па іх павінны прымаць кіраўнікі рэгіёнаў. «Сітуацыя ў Расеі ўнікальная, у некаторых рэгіёнах прырост хворых не перасягае 3 працэнты за суткі», – канстатавала Ганна Папова. Яна паведаміла, што Расспажыўнагляд распрацаваў для кіраўнікоў рэгіёнаў метадычныя рэкамендацыі па вызначэнні паказчыкаў, якія з’яўляюцца падставай для зняцця абмежавальных мер. Сярод гэтых паказчыкаў – тэмп прыросту захваральнасці на COVID-19, колькасць свабоднага ложкавага фонду ва ўстановах аховы здароўя, ахоп тэставаннем на каронавірус.

Паводле слоў Ганны Паповай, кожны этап прадугледжвае пашырэнне пераліку грамадскіх месцаў, якія будуць адкрывацца для грамадзян. На першым этапе плануецца дазволіць адзіночныя заняткі спортам і фізкультурай на свежым паветры, работу гандлёвых прадпрыемстваў і сферы паслуг на абмежаванай плошчы і пры ўмове забеспячэння абмежаванай колькасці людзей, якія будуць абслугоўвацца. Другі этап, у прыватнасці, прадугледжвае дазвол на сямейныя прагулкі, павелічэнне працуючых гандлёвых плошчаў прадпрыемстваў, адкрыццё адукацыйных устаноў. На трэцім этапе прапануецца дазволіць работу зон адпачынку (паркаў і сквераў), прадпрыемстваў грамадскага харчавання, поўнасцю аднавіць дзейнасць адукацыйных устаноў. Пры гэтым кіраўнік Расспажыўнагляду падкрэсліла: абмежавальныя мерапрыемствы могуць быць адноўлены пры пагаршэнні эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёнах.

У Расеі, паводле дадзеных на раніцу 6 траўня, агульная колькасць інфікаваных COVID-19 дасягнула 165929, павялічыўшыся за апошнія суткі на 10559. Самы вялікі прырост у Маскве – на 5858, агульная колькасць устаноўленых дыягназаў у расейскай сталіцы – 85973. Колькасць ахвяр віруса ў Расеі дасягнула 1537, паправіліся і выпісаны пасля перанесенага захворвання 21327 чалавек.

БелТА

Фота ТАСС

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *