Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У Кіеве 12 траўня пачнецца першы этап аслаблення каранціну

У сталіцы Украіны 12 траўня плануюць пачаць першы этап аслаблення абмежавальных мер. Пра гэта на брыфінгу заявіў мэр Кіева Віталь Клічко, паведамляе БелТА са спасылкай на Укрінфарм.

Паводле яго слоў, у сталіцы плануюць адкрыць непрадуктовыя магазіны агульнай плошчай да 300 м; цырульні і салоны прыгажосці (па папярэднім запісе, не больш за аднаго кліента на кожную паслугу адначасова); кіёскі (з забаронай ужывання ежы і напіткаў на месцы); невялікія вытворчасці нехарчовых тавараў і прадпрыемствы бытавога абслугоўвання (атэлье, бытавыя паслугі і інш.).

Таксама, паводле слоў Віталя Клічко, змогуць працаваць адвакацкія і натарыяльныя бюро, аўдытары, аўтакінатэатры, музеі пад адкрытым небам, бібліятэкі (пакуль толькі на выдачу кніг, чытальныя залы закрыты). Наведвальнікам і супрацоўнікам гэтых устаноў будуць мераць тэмпературу, таксама іх папрасілі, па магчымасці, насіць маскі.

Віталь Клічко нагадаў, што на першым этапе закрытымі застануцца вялікія гандлёва-забаўляльныя цэнтры, школы, дзіцячыя сады і пляцоўкі, прыбярэжныя зоны адпачынку. Наземны грамадскі транспарт Кіева пакуль будзе працаваць у абмежаваным рэжыме.

У Кіеве зафіксаваны 1721 выпадак захворвання на COVID-19, 32 чалавекі з моманту ўспышкі памерлі. Усяго ва Украіне на 8 траўня пацверджана 14195 выпадкаў COVID-19, памёр 361 чалавек.

Фота Укрінфарм

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *