Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Суд абмежаваў выезд за мяжу Вользе Кавальковай з-за неаплачаных штрафаў

Суд Савецкага раёна Менска прыняў рашэнне пра абмежаванне Вользе Кавальковай, сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, у праве на выезд за мяжу і праве кіравання аўтамабілем з-за неаплачаных штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту.

„Усе мае довады аб дастатковасці прынятых мер па выкананні выплаты штрафу суд пад увагу не прыняў”, — заявіла Кавалькова.

Паводле яе слоў, рашэнне было прынятае падчас судовага пасяджэння, якое працягвалася дзве гадзіны. На дакументах аб выканаўчай вытворчасці, сцвярджае Кавалькова, была пазнака „апазіцыя”, акрамя таго, судовыя выканаўцы паведамілі, што яна не з’яўляецца на сустрэчы, быў аформлены прымусовы прывад. Кавалькова падкрэсліла, што яна рэгулярна кантактуе са сваім выканаўцам у месенджары Viber і не ўхіляецца ад аплаты штрафаў.

Як паведаміла Кавалькова, адзін штраф у памеры 1.350 рублёў ужо пагашаны, застаецца заплаціць яшчэ 1.147,5 рубля, а таксама аплаціць працу судовых выканаўцаў — каля 250 рублёў. Для выканання судовага рашэння ўжо быў арыштаваны аўтамабіль палітыка, кватэра, робяцца ўтрыманні з заробку, заблакаваныя банкаўскія карты, уведзены абмежаванні на выкарыстанне мабільнай сувязі.

„Такія меры не прымаюцца для звычайных грамадзян, — упэўненая Кавалькова. — Гэта рэпрэсіўная мадэль пакарання. Прынятыя меры ніяк не будуць уздзейнічаць на хуткасць, з якой я заплачу штраф. У мяне ёсць зарплата, з якой і так робяцца ўтрыманні”.

Акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі прайшлі ў Мінску ў снежні 2019 года. Вольгу Кавалькову судзілі за іх двойчы, агульная сума штрафаў склала 2.497,5 рубля.

belapan.by

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *