«Вельмі ганарыўся, што нашая сям’я дапамагае мэдыкам» — маці расказвае пра загінулага гукарэжысэра Максіма Гаўрыленку
27-гадовы гукарэжысэр Максім Гаўрыленка загінуў у аварыі 14 траўня разам з рэжысэрам Уладзімерам Міхайлоўскім. Рэжысэрка Любоў Зямцова, якая была зь імі ў машыне, цяпер у цяжкім стане ў рэанімацыі менскай бальніцы хуткай дапамогі.