У Беларусі зарэгістравалі 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на COVID-19
У Беларусі зарэгістравалі 3600 дзяцей са станоўчым тэстам на каранавірусную інфекцыю COVID-19. Пра гэта паведаміла 1 чэрвеня галоўны спэцыяліст аддзелу мэдычнай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Тацяна Бурдзь, піша БелаПАН.