Добавить новость
Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

ЗША яшчэ на год працягнулі санкцыі супраць шэрагу грамадзян Беларусі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў на год санкцыі супраць шэрагу грамадзян Беларусі і членаў урада, паведаміла прэс-служба Белага дома.

Санкцыі былі ўведзеныя пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006 года. Зазначаецца, што рашэнне было прынятае ў сувязі з тым, што дзеянні і палітыка некаторых членаў беларускага ўрада і іншых асоб падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў краіне. Улады ЗША таксама мяркуюць, што дзеянні названых у санкцыйным спісе асоб былі звязаныя з парушэннямі правоў чалавека, уключаючы «палітычныя рэпрэсіі, затрыманні і знікненні людзей», і з карупцыяй.

«Дзеянні і палітыка некаторых членаў урада Беларусі і іншых асоб па-ранейшаму ўяўляюць сабой надзвычайную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў», – гаворыцца ў рэлізе Белага дома. Па гэтай прычыне санкцыі працягнутыя яшчэ на год, да 16 чэрвеня 2021 года.

Першапачаткова паведамлялася, што візавыя і фінансавыя абмежаванні ўводзіліся для дзесяці чалавек. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі і яго сына, памочніка па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнкі, у спіс былі ўключаныя сакратар Савета бяспекі, міністры юстыцыі і ўнутраных спраў, старшыня КДБ, кіраўнік Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў. Амерыканскім кампаніям забаронена заключаць здзелкі з гэтымі людзьмі. Пасля прадстаўнікі ЗША не называлі лік чыноўнікаў, якія падпадаюць пад санкцыі, і іх прозвішчы.

У той жа час ЗША змякчылі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў. Гаворка ідзе пра Беларускі нафтавы гандлёвы дом, канцэрн «Белнафтахім», Belneftekhim USA Inc., ААТ «Белшына», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Гродна Хімвалакно», ААТ «Лакафарба», ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно». Гэтае рашэнне, прынятае ў кастрычніку 2015 года Міністэрствам фінансаў ЗША, спачатку працягвалася кожныя паўгода. У кастрычніку 2018-га яго працягнулі адразу на год. У кастрычніку 2019 года рашэнне было працягнутае адразу да 26 красавіка 2021 года.

БелаПАН

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media






Топ новостей на этот час

Rss.plus





СМИ24.net — правдивые новости, непрерывно 24/7 на русском языке с ежеминутным обновлением *